АЛЕЙ САЛАТНЫ ЦЫБУЛЬНЫ
-алей раслінны - 500 г
-цыбуля рэпчатая - 200 г
Цыбулю ачысціць і парэзаць вельмі дробна - каб кавалачкі цыбулі былі з рысавае зерне. Алей нагрэць да кіпення, усыпаць у яго здробненую цыбулю і пасераваць, пакуль цыбуля не набудзе залацістае адцення. Астыўшы алей з цыбуляй працадзіць, выліць у бутэльку і шчыльна зачыніць.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ні адны чорт лапці стаптаў, пакуль роўных сабраў. — Аб тых, што з аднолькавымі заганамі пажаніліся ці сьсябраваліся.
• Ні аднэй казе вока вылізя. — Гэтак жартуюць, калі спадзяюцца, што гэтага дня ці гэтай начы некаму здарыцца нейкая нечаканасьць ці бяда. Прыказка з казкі: Жыдоўскі парабак раніцай у вялікі мароз пашоў статак карміць і крукам скуб сена з тарпы, а тут каза пачала лезьці да сена. Ён як кінуў крукам на казу, дык і выбіў вока. Падаваўшы статку, парабак прыйшоў у хату, грэе перад печчу рукі й, як быццам сам да сабе, гавора: «Вось вялікі мароз. Напэўна ні аднэй казе вока вылізя». Калі гаспадар гэта пачуў, пабег глядзець сваіх козаў, аж у ваднэй казы й няма вока.
• Ні бацька спраўляў і ня сын паганяя. — Гутарка тут аб кані. Гэтак прыказваюць, калі нехта нядбайна абыходзіцца з чужой снасьцяй ці маемасьцяй.
• Ні бача сава, якава сама. — Калі нехта абмаўляе іншых за іхныя недахопы, а сам мае яшчэ большыя.
• Ні Богу сьвечку, ні чорту качарга. — Аб няшкодным, але бескарысным чалавеку.
• Ні будзі ліха, калі сьпіць. — Калі нейкая звадка ці спрэчка супакоілася, дык трэба ўважаць, каб ізноў не распачалася. • Ні бяры да галавы. — Гэтак разважаюць чалавека, каб не бедаваў па малавартаснай страце, а шанаваў лепш сваё здароўе.
• Ні вікавоя, а ракавоя. — Прыказваюць аб часовай страце, якая будзе адчувацца толькі адзін год, прыкладам: недарод збожжа.
• Ніводнага годнага. — Калі некага ці нечага шмат, але ўсё бязвартаснае, усё дрэнь.
• Ні гадзься кот сытым салам. — Пра ганарыстую асобу, што пагарджае людьмі вартнейшымі за сябе.
• Ні глядзіць ні вока, ні бока. — Прыказваюць аб работніку, які працуе гонка, але ягоная работа няўдалая, зь хібамі.
• Ні гуляй у карты - ня будзь упарты. А будзіш гуляць - будуць скуру драць. — Гэтак перасьцерагаюць гульцоў у карты.
• Ні дай Бог сьвіньні рог, а мужыку панства. — Прыказваюць аб тым, хто нажывае вялікую гаспадарку ды занадта патрабавальны да сваіх работнікаў. Або калі нехта выб'ецца ў вялікія ўрадоўцы ды зьдзекуецца над народам.
• Ні дай Божа чужымі дзяцьмі пасылаць. — Прыказвае войчым ці мачыха, калі пасынкі ці падчырыцы ня слухаюць іхных загадаў.
• Ні дай і ні лай. — Калі бедны пойдзе да багатага прасіць нейкай дапамогі, дык багаты хоць і дапаможа, але аблае.
• Нідасол на стале, а пірасол на сьпіне. — У простым сэньсе: недасоленую страву дасольваюць, а за перасоленую караюць. Прыказваюць майстру, каб ён не сапсаваў матар'ялу, бо за яго будзе плаціць.
• Ні даць, ні ўзяць (ні дабавіць, ні ўбавіць). — Кажуць аб дзьвюх вельмі да сябе падобных рэчах ці асобах.