Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЖАСЦЁР СЛАБІЦЕЛЬНЫ

ЛІПА ДРОБНАЛІСТАЯ

СВЯТАЯННІК ДЗІРКАВАТЫ

БРАТКІ

АЛЕЙ САЛАТНЫ СА СВЯТАЯННІКАМ

 

-алей раслінны - 500 г

-святаяннік (суквецці сушоныя) - 20 г

-зеляніна кропу сушоная - 5 г

-маяран (зеляніна сушоная) - 5 г

-перац струкавы горкі - 1 г

-воцат фруктовы - 100 г

Сушоныя суквецці святаянніка дробна расцерці, заліць алеем, настаяць на працягу 1 тыдня, затым алей працадзіць праз тканіну. Зеляніну кропу і маярану расцерці, прасеяць скрозь сіта, заліць воцатам, дадаўшы кавалачак струка горкага перцу і, вытрымаўшы 4-8 гадзін, сумесь злучыць з працэджаным алеем, заліць у бутэльку, добра ўзбоўтаць.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Наняўся, як прадаўся. — Наняты мусіць сумленна выконваць умоўленую працу.

Напалі, як жыды на Гамана. — Прыказваюць, калі натоўпам нападаюць на безбароннага чалавека.

На пахілага чалавека й сабакі горы брэшуць. — На пакрыўджанага жыцьцём і натоўп нападае.

На пахілае дрэва й козы скачуць. — На слабога чалавека навет і слабыя злачынцы нападаюць.

На печы добрыя рэчы. — Жартуе той, хто грэецца на печы.

Нарэдчас. — Кажуць, калі нешта адбываецца вельмі рэдка, выпадкова.

На сваей лаўца й памерці добра. — Бо сумленьне будзе чыстае, што не нарабіў заміну чужым людзям.

На сваім хлебя жывеш, калі хочыш, тады й еш. — Выгадней харчавацца дома, у сваей хаце, бо калі захочацца есьці, дык заўсёды хлеб і ежа пад рукамі.

На сваіх дваіх. — Прыказвае той, хто прышоў пехатой.

Насілу ў хату ўваліўся. — Калі нехта зь вялікімі цяжкасьцямі прыйдзе да хаты.

Нас ня поля насеіна. — Калі між блізкіх сваякоў ці сяброў пачынаецца нязгода. Гэтым напамінаецца, што іх мала, а затое яны мусяць жыць у згодзе й дапамагаць адзін аднаму.

На суд ідуць - абодва хвалюцца. А з суду ідуць - адзін хваліцца. — Калі на суд ідуць - кажны спадзяецца выйграць справу. Ідучы з суду, толькі той хваліцца, хто выграў.

На табе нябожа, што мне нягожа. — Калі нехта дора ці аддае другому, што сабе ня трэба ды яно ня мае ніякай вартасьці.

Натрапіў злы на паганага. — Калі ў спрэчку ўступаюць два ліхія, што адзін аднаму ня ўступаюць.

Наўзьвей вецір. — Калі ідуць нечага шукаць, ня ведаючы, дзе яно ёсьць, а вось мо' дзе натрапіцца выпадкова.

На ўраджай ні зважай, а жыта сей. — Прыказваюць сяляне, калі прыйдзе пара сеяць.

На хаценьня ёсьць цярпеньня. — Адказваюць таму, хто свой праступак паясьняе тым, што яму гэтага захацелася.

На ціхага Бог нанясе, а рэзвы сам набяжыць. — 1. Калі спакойнаму здарыцца нейкае няшчасьце. 2. Калі рэзвы трапіць у нейкае няшчасьце.

 • На чужую павару ні настаўляй вару. — Калі няма чаго сыпаць у гаршчок, дык ня варта й вару заварваць. Прыказваюць таму, хто ня мае грошы, а рыхтуецца вялікія закупы рабіць ці закладаць прадпрыемства, спадзяючыся на грошы чужыя.

На чужую павару ні настаўляй вару. — Калі няма адпаведнай снасьці, дык не пачынай пэўнай работы. (Павара - прылада гнуць абручы. Калі пад рукамі няма павары, дык ня грэй вады распарвадь матар'ял на абручы).

На чыім вазку еду, таму й песьню пяю. — Хто зь нейчай ласкі жыве, таму й дагаджае.

На чым стану не - адстану. — Кажа даказьлівы чалавек. • Наша дзела ні хадзіць бела. — Сялянскі пагляд пра тое, што бела мыцца й хораша прыбірацца можа толькі той, хто фізычна не працуе.

Наша Сора шыя й пора. — Аб няўдалым работніку, які часта перарабляе сваю работу.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz