АЛЕЙ САЛАТНЫ САЛЕРНЫ
-алей раслінны - 500 г
-зеляніна салеры - 100 г
Зеляніну салеры (лісточкі без хвосцікаў) прамыць, дробна нарэзаць. Алей нагрэць да кіпення, усыпаць зеляніну і пасераваць, пакуль зеляніна не стане хрумсткай. Астуджаны алей разліць у бутэлькі і шчыльна зачыніць коркам. Правільна прыгатаваны салерны алей мае смарагдава-зялёны колер і прыемны водар зеляніны.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• На што, воўча, ідзеш? - Па астатняя. — Калі некаму забіраюць апошняе за падаткі ці апошняе ўкралі.
• Нашто прадаеш? - Трэба. Нашто купляіш? - Трэба. — Жыцьцёвыя ўмовы змушаюць навет і патрэбнае ў гаспадарцы прадаваць, каб было за што купіць яшчэ патрабнейшае.
• Нашто такія збыткі па тры грыбы ў капусту! — Гіронія аб скупым.
• Нашто ўспамінаць леташні сьнег. — Каб была згода, ня трэба ўспамінаць старых крыўдаў.
• Нашу дачку пазнаюць і ў андарачку. — Добра выхаванага й з добрай радні людзі будуць паважаць і ў простым уборы.
• Нашы грошы ня трэскі. — Кажуць таму, хто дорага просе за свой тавар.
• Нашы слугі пагнуліся ў дугі. — Калі работа ў гаспадарцы няробленая, бо работнікі або хворыя, або гультаі.
• На Яна баба за ягады п'яна. — Сялянская заўвага аб тым, што 24 чырвеня ягады сьпелыя й іх шмат.
• Неба кажа, што боты, зімля кажа, што босы. — У простым сэнсе аб ботах, якія зьверху добра выглядаюць, а зьнізу дзіркі. Прыказваюць, калі з выгляду рэч доорая, але няпрыгодная да ўжытку.
• Нейкія матылі ў галаву ўбіліся. — Аб тым, хто мае азнакі ненармальнага розуму.
• Нешта вялікая ў леся здохла. — Прыказваюць, калі ў хату зайдзе вельмі рэдкі госьць.
• Нешта нейкая ды некуды паўзе. — Жарт з чалавека, які хваліцца, што ўсё ведае, але простай рэчы не пазнае, тлумача пасвойму ды незразумела для іншых. Паходзе ад казкі: Старыя людзі ўбачылі першы раз рака й пытаюцца ў бывалага, што гэта, а ён адказвае: - Старыя дурні глідзяць і ня ведаюць, што нешта нейкае ды некуды паўзе.