АЛЕЙ З ЦІМ’ЯНАМ І ЛАВАНДАЙ.
-3 галінкі цім’яна,
-1 галінка лаванды,
-1 галінка лаванды з кветкамі,
-500 мл аліўкавага алею.
Галінкі травы асцярожна апаласнуць, абсушыць і затым 3 дні сушыць. Праз 3 дні галінкі пакласці ў падрыхтаваную бутлю. Заліць аліўкавым алеем. Бутлю зачыніць і паставіць на 14 дзён у халоднае цёмнае месца (склеп).
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ад цяплосьці ні баляць косьці. — Прыказваюць найчасьцей старыя, калі маладыя ім прытыкаюць, што духата ў хаце, або калі стары надта цёпла адзеўся.
• А ён будзя казаць. — «Чаму ты, Бронька, у калгас ня йдзеш? - запытаўся камсамолец. А Бронька будзе казаць: - Я лепі ў возеры ваду замучу (знача - утаплюся), як у калгас іці».
• А ён сваё права правя. — Прыказваюць, калі нехта ня слухае ні заўвагаў, ні перасьцярогаў, а робе тое самае, што й рабіў.
• Аж вочы на лоб лезуць. — Прыказваецца пры падыманьні нечага цяжкога.
• Аж вушы вянуць. — Прыказваюць, калі нехта пры грамадзе бяз сораму выказвае брыдотныя словы, а таксама калі чуецца дакучлівы плач.
• Аж зімля стогня. — Прыказваюць пры гарматняй страляніне ці грымотах.
• Аж з скуры вон лезе. — Калі нехта з усіх сіл намагаецца нечага дасягнуць.
• Ай, Гвалт! Жыды Мэндаля б'юць! — Гэтак усклікаюць, калі пачуюць нязвычайную сьмешную навіну.
• А йдзі ты ў катнія рукі. — Кажуць на таго, хто бязупынку пагражае, што пакіне, пойдзе адгэтуль.
• А касьнік вісіць? А дзяцюк глядзіць? — Гэтак жартуюць, калі дзяўчына доўга прыбіраецца перад люстэркам.
• Але! Паехаў на вале. — Гэтак жыхары нашай ваколіцы прыказваюць жыхаром суседняй Гаенскай ваколіцы, калі пачуюць, што тыя патакаюць словам «Але!», бо ў нашай ваколіцы патакаюць словам «Ага!».
• А маладыя пад касцёлам ні сідзяць? — Напамінаюць тым, хто пагарджае старымі запрашаць іх на працу ці нейкую нараду.
• А мая кабыла на ўсё забыла. — Кажа той, хто пакідае суполку, у якую ён ўнёс больш укладу, а з яго кпяць і высьмейваюць. Паходзе з казкі, дзе мужчыны зьнесьлі снасьць ехаць на кірмаш, а едучы дамоў сталі высьмейваць і кпіць з таго гаспадара чыя была кабыла. Ён зьлез з саней, выпраг кабылу, зьняў з яе збрую ды паехаў дамоў конна сказаўшы «А мая кабыла на ўсё забыла».
• А мой-жа ты ціляпень, ня бі мяне цяпер. Я жыла, ні была, і памру, ні пайду. — Гэтак прыказваюць, калі мала бывалы чалавек спалохаецца новага вынаходу - аўтамашыны, радыя ці чаго іншага. Паходзе гэта з казкі: Старая баба прышла першы раз да царквы ды стала пад званіцай. Калі звон над галавой зазваніў, яна спужалася звону й гэткімі словамі ў яго прасілася.
• А наш андрэй за ўсіх мудрэй. — Гэтак прыказваюць на пахвалу рызыканта.
• Ані рухнуў, ані вухнуў. — Прыказваюць таму, які за зробленую ласку не сказаў ні «дзякуй», ні благога слова, бо-ж навет і сьвіньня, калі адыходзіць задаволеная ад карыта, дык рухне, а калі незадоволеная, дык вухне.
• Ані той дух. — Прыказваецца аб чалавеку, які не даецца ўгаварыць.
• Ані тоя туды. — Прыказваецца аб чалавеку, які не даецца ўгаварыць.