Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РУТА ПАХУЧАЯ

КРАПІНЕЦ ЗВЫЧАЙНЫ

КРАПІНЕЦ ЧУБАТЫ

КРАПІНЕЦ ГОРКІ

АЛЕЙ САЛАТНЫ З НАСЕННЕМ КРОПУ І КАЛЯНДРЫ

 

-алей раслінны - 500 г

-кроп (насенне) - 20 г

-каляндра (насенне) - 20 г

-бацвінне маркоўнае сушонае - 10 г

-перац салодкі сушоны - 10 г

-цукар пясок - 1 ст. лыжка

-воцат фруктовы - 100 г

Семена кропу і каляндры размалоць, заліць алеем, вытрымаць 1 тыдзень і працадзіць алей праз тканіну. Маркоўнае бацвінне і салодкі перац расцерці ў парашок, прасеяць скрозь сіта, заліць фруктовым воцатам і дадаць цукровы пясок. Вытрымаўшы 4 гадзіны, усё злучыць з працэджаным алеем, заліць у бутэльку і ўзбоўтаць.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

На Бога надзейся, алі й сам старайся. — Прыказваюць гультаю, які наракае на Бога за сваю беднасьць.

На бок грыбок - баравік едзя. — Жартуюць, калі ганарысты чалавек праходзе.

Набраўся, як жаба гразі. — Гавораць на таго, хто сілу страціў ад гарэлкі ды ў бруд укачаўся.

Набрахала на свой хвост. — Калі нехта праз свой язык сябе выдасьць. Паходзе з казкі аб лісіцы, калі яна брахала на свой хвост ды наклікала на сябе сабак.

На воўка памоўка, а мядзьведзь ціха вядзець. — Калі воўк нападзе на статак, дык пастушкі крычаць ды гоняцца за ім. Каровы ці коні ціснуцца тады ў кучу, адбіваюцца, бароняцца. Калі-ж нападае мядзьведзь, дык пастушкі ўцякаюць ды хаваюцца, а коні ці каровы разьбягаюцца ў розныя бакі. Мядзьведзь тады бярз сваю ахвяру й спакойна нясе яе ў лес. Прыказваюць да гэтага, што калі невялікі злачынца пакрыўдзе людзей, абкрадае ці паб'е, дык яго лаюць ды прыцягваюць да судовай адказнасьці. Калі-ж вялікі злачынец абрабуе міліёны да апошняга куска хлеба ды таксама міліёны нявінных закатуе на сьмерць, дык здавалася-б, што паважныя людзі будуць ставіцца з агідай да гэткага ліхадзея. Яны-ж, тымчасам, паціскаюць яму акрываўленыя рукі, высьцілаюць дарагімі кілімамі сьцежку ды прыймаюць, як роўнага сабе гасьця.

Навучыўся на пень брахаць. — Кажуць, калі пачуюць, як нейкі падлетак навучыцца брыдотныя словы гаварыць.

На галодны зуб добра й гэта. — Калі беднаму нейкі, хоць і несамавіты дабытак дастанецца. Паходзе ад казкі аб лісіцы, што гэтак казала, калі знайшла жука.

Нагамі накрыцца. — Калі моцна піргнуць чалавека назад, дык пры паданьні ягоныя ногі зь імпэту лягуць на жывот. Прыказваюць, калі пагражаюць, што піргнуць. «Калі піргну, дык ты аж нагамі накрыешея».

На гнеў ня рублін хлеў. — Жартуюць зь дзяцей, калі яны гневаюцца ды есьці ня ідуць.

На год, шмат прыгод, а на вяку, німа ліку. — Прыгоды ў жыцьці - натуральная зьява, дык імі ня варта пераймацца.

Нагрэтага куточка шкода пакідаць. — Прыказвае той, хто на адным месцы абжыўся, а яму суляць пераяжджаць на іншае месца.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz