Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЧОРНЫ ПЕРАЦ

ДУХМЯНЫ ПЕРАЦ

СОДА

ВОЦАТ 

АЛЕЙ З РАЗМАРЫНАМ.

-5-6 галінак размарына,

- 500 мл алею.

Размарын пакласці ў бутлю. Падагрэць алей, заліць размарын, закаркаваць і паставіць на 1-3 тыдні ў халоднае цёмнае месца. Затым працадзіць і разліць у чыстыя сухія бутэлькі, добра закаркаваць.

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Зь ім піва ні наварыш. — Прыказваюць на таго, зь кім немагчыма ніякай справы павесьці або немагчыма дайсьці да згоды.

Зь кім пазнаішся, гэткім і сам станішся. — Добрае й благое пераймаецца ад асяродзьдзя.

Зьміцір хіцір, алі й Саўка ні дурны. — Прыказваюць аб тым, хто ня даўся, каб хітры яго ашукаў.

Зь нізабітага ліса шубы ня шыюць. — Прыказваюць таму, хто марыць аб вялікіх плянах, ці пабудовах, ня маючы на гэта матар'яльных магчымасьцяў.

Зь песьні слова ні выкідаюць. — Прыказвае той, у каго ў гутарцы пры грамадзе трапілася няпрыстойнае слова.

Зь печы, з полу, проша да столу. — Гэтак на бяседзе, жартуючы, запрашаюць гасьцей сядаць за стол.

Зь сябе дыхая. — Кажуць, калі хворы часта дыхае.

Зь яды ні забагацііш, а толькі апузацііш. — Гэтак жартуюць з таго, хто мае ахвоту шмат зьесьці.

Зяя, зяя дый блісь! — Гэтак жартуюць, калі дзяўчына выкручваецца перад люстэркам

І вока нікому ні запарошыў. — Прыказваюць аб высока маральным і прыкладна добрым чалавеку, які нікому ніякай крыўды ня ўчыніць.

І вухом ні вядзе. — Прыказваецца аб упартым, які ня хоча слухаць добрай рады. «Колькі мы ні прыказвалі сваей дзяўчыне, каб йіна біз патрэбы ў вёсцы па хатах ні хадзіла, а йіна й вухом ні вядзе, як хадзіла, так і ходзя».

І вухом ні вядзе. — Кажуць аб тым, хто не зважае на слушную заўвагу ці просьбу.

Ігрушка - мінушка, летца мінецца, а ў вочы трэба глядзецца. — За малаважную прычыну няварта ніколі звадкі рабіць, бо малая крыўда скора забудзецца, а толькі будзе сорамна спатыкацца з чалавекам, зь якім апастыліўся.

І гэта хлеб. — Прыказвае той, хто мае хоць малы, але пэўны прыбытак.

І да мяса трэба закраса. — І добрае трэба паляпшаць, удасканальваць.

 • Ідзе проці веку. — Кажуць аб тым, хто ўбіраедца ў сілу й розум.

Ідзе, як вада. — Гэтак адклікаюцца аб добрым работніку, што знаходзе ў хаце сабе работу й хутка яе выконвае.

Ідзе, як тры дні ня еўшы. — Аб тым, хто ідзе марудна.

Ідзі ты ў катнія рукі. — Выказваюць на таго, хто пакідае родную хату супроць волі бацькоў ці старэйшых.

І Езуп Галушка тры грошы прыкіне. — Жартуюць, калі скупы дае на нейкую ахвяру. • І за шчэпку знайдзіцца прычэпка. — Калі ёсьць ахвотнік да звадкі, дык ён прычэпіцца й за драбніцу.

І злосьніку свайму закажу. — Прыказвае той, хто зрабіў нейкую вяліхую памылку ў жыцьці й ад гэтай памылкі будзе перасьцерагаць ня толькі сваіх прыяцеляў, але навет і сваіх ворагаў.

Ікаво чорця ў балоця? А як прывык, дык і добра. — І да благога месца можна прывыкнуць.

І крошачкі пабраў. — Прыказваецца, калі дзіця вельмі падобнае да бацькоў і выглядам, і з натуры. «Якраз як бацька - і крошачкі пабраў!»

І лапкамі накрыўся. — Прыказваюць, калі нехта завінаваціўся, а посьля ўхіляецца й гутарку аб сваім даўгу заводзіць. «У мяне сусед пазычыў грошы дый лапкамі накрыўся».

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz