Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ПАПАРАЦЬ МУЖЧЫНСКАЯ

ХВОШЧ ПАЛЯВЫ

ДЗЕРАЗА БУЛАВАПАДОБНАЯ

ДЗЕРАЗА ГАДАВАЯ

АЛЕЙ З БАЗІЛІКА

 

Прыгатаваць алей ў хатніх умовах вельмі проста. Для гэтага вазьміце 100-200 г аліўкавага алею, нагрэйце да 40-50 градусаў, выліце ў шкляны слоік, запоўнены здробненымі кветкамі і лісцем базіліка. Ёмістасць зачыніце вечкам, пастаўце ў цёмнае цёплае месца на месяц, затым працадзіце. Усю зіму да страваў у вас будзе духмяны алей з любімай рэзкай затаўкай.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Бог ні ціля - пазная круціля. — Круцяля ўсюды лёгка пазнаць.

Бог ня роўна дзеля. — Бог адным дае болей, а другім меней і дзеля гэтага ёсьць людзі разумныя й дурныя, шчасьлівыя й нешчасьлівыя, бедныя й багатыя.

Бог ня слухая, што свіньня рухая. — Прыказваюць, калі чуюць, як благі чалавек, клянучы, просе ў Бога ліха або пагібелі на іншага.

Бог сваю пуньку адчыніў. — Прыказваюць, калі посьля цяжкой зімы стала цёпла, і статак пайшоў на сьвежую траву.

Божа памажы, а ты, гультай, ні ляжы. — Прыказваюць гультаю, каб не чакаў на Божую дапамогу, але каб сам браўся за работу.

Болі заходу як работы. — Кажуць, калі болей часу страчана на падрыхтоўку да работы, як на самую работу.

Болі слухай, а мені гавары. — Гэтак напамінаюць дзецям і падлеткам, каб не мяшаліся ў размову старэйшых.

Брат збоку, а сусед на воку. — Трэба лепей дагаджаць суседу, як брату.

Браць - сакольня вочы, а аддаваць - савіны. — Прыказваюць тады, калі нехта злуецца, як у яго спаганяюць доўг. Калі нехта нешта пазычае, ці бярэ падарунак, дык мае тады вясёлы погляд, а калі аддае, дык сумны й злосны.

Брэша, як сабака на месіц. — Прыказваюць брахліваму, бессаромнаму чалавеку, які бяз сэнсу кідае словы.

Будзім варажыць, дзе галаву палажыць. — Прыказвае той, хто думае ўгадваць, дзе ён памрэ.

Будзім мучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. — Прыказвае той, хто не спадзяецца паправы ў сваім гаротным жыцьці да самай сьмерці.

Будзіш біз пары зямлю парыць. — Гэтак старэйшыя перасьцерагаюць

Будзіш дудкай хлеб піць. — Прыказваецца гэтак, каб перасьцерагчы некага ад благой сялібы, зямлі, ці благой і дрэнна аплачванай працы. «Дудкай хлеб піць» - гэта значыць хлеба ня будзе, а толькі зацірка ці поліўка.

Будзіш ночы балькі лічыць. — Гэтак прыказваюць пры вячэры гасьцю, калі ён мала есьць, бо ночы ад голаду ня будзе спацца, дык ён будзе «балькі лічыць».

Будзя кірмаш і на нашай вуліцы. — Прыказвае той, хто спадзяецца дачакаць лепшых, шчасьлівейшых часоў.

Будзя мышам гнёздаў. — Выказваюцца аб тэй сям'і, дзе лён зарадзіў, а дзеўкі гультаяватыя.

Будзя пара, вырасьця й трава. — На ўсё будзе свой час, трэба толькі церпяліва чакаць.

Будзя чым чужы пах ад вакна адганяць. — Гэтак прыказвае бедны, калі зарэжа на мяса нейкую жывёліну.

Буду жыць, як набяжыць. — Прыказваюць у роспачы, калі няма волі ці магчымасьці пакіраваць сваім жыцьцём.

Будуць людзі. — Гаворыцца, калі дзіця ці падлетак падае добрыя надзеі.

Бывалы! Быў раз у царкве й два разы ў млыня - і там гу-гу-гу, і там гу-гу-гу, і разабраць ні магу. — Прыказваюць, каб высьмяяць мала бывалага й мала дазнанага чалавека.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz