Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КРЫВАСМОК

ШЫПШЫНА КАРЫЧНАЯ

ШЫПШЫНА САБАЧАЯ

ЧАРОМХА

 

 

 

АЛЕЙ СА СТРУКАВЫМ ПЕРЦАМ І ІМБІРАМ.

 

-2 бутона гваздзікі,

-1 г. лыжка зерняў белага перцу,

-1 кавалачак імбіра, велічынёй з арэх,

-1 струк горкага перцу,

-200 мл аліўкавага ці сланечнікавага алею.

Гваздзічку і перац змясціць у стэрыльную абсалютна сухую бутэльку. Горкі перац вымыць і ачысціць. Палоўкі перцу яшчэ раз прапаласкаць і добра прасушыць (вымыць рукі). Імбір ачысціць, нарэзаць тонкімі долькамі і яшчэ раз прасушыць. Палоўкі струкавага перцу і долькі імбіра змясціць у бутэльку, заліць алеем, закаркаваць і захоўваць у халодным месцы. Гародніна і бутэлька павінны быць абсалютна сухімі, інакш яны будуць брадзіць.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

 • Лепі насіць латаная, як хватаная. — Лепей быць бедным і насіць латаную вопратку, чымся быць багатым, але жыць з кражы, ці іншага злачынства.

Лепі пагадзіцца, як доўга судзіцца. — Лепей пагадзіцца й на дрэнных умовах, чымся траціць час і грошы на суд, які можна й ня выграць.

Лепі позна, як ніколі. — Правуецца той, хто спазьніўся некуды прысьці.

Лепі свае лапці, як чужыя боты. — Свае лапці ахаваюць ногі ад сьцюжы, а чужыя боты, хоць і прыгожыя, але не сагрэюць.

Лепі сваё благоя, як чужоя добрая. — Свая, хоць і благая гаспадарка, але дае сякую-такую карысьць, а чужая добрая - ніякой.

Лепі сібраваць з жыдам галапятым, як з панам багатым. — Гэтак прыказвае селянін, калі пан не аддае доўгу, які цяжка ад яго й высудзіць.

Лепі служыць манарху, як нейкаму парху. — Гэтак прыказвалі сяляне посьля бальшавіцкага перавароту, калі іх ганялі ў вабоз.

Лепі старожа, як варожа. — Прыказка дбайнага селяніна аб тым, што лепей страціць час на вартаваньне сваей гаспадаркі, чымся спадзявацца на шчасьце ды дапусьціцца, каб зладзеі абакралі.

Лепі сьміяцца, як плакаць. — Прыказвае той, каго лаюць за сьмех.

Лепі ўваліся ў карыта - ніхай цябе сьвіньня зьядуць. — Прыказваюць таму, якога ўвачавідкі ашукваюць, зьневажаюць, высьмейваюць, а ён папускаецца ды маўчыць.

 • Лета зьбірая, а зіма прайідая. — Летам зарыхтоўваецца жыўнасьць, а зімой зьядаецца.

Лета працуе на зіму, а зіма на лета. — Летам прыгатаўляюць харчы для зімы, а зімой снасьць для летняй працы.

Лета сварлівая, а зіма журлівая. — Летам сварацца з суседзямі за зробленую жывёлай шкоду, а зімой сядзяць у хатах і журацца на сьцюжу, на недахопы.

Леў, як хлеў! - сказаў чалавек. - Каб ты лепі мне тапаром сікануў, чымся хлевам назваў, - сказаў леў. — Прыказвае той, каго празываюць прыложаным благім імям.

Лён далежа шоўку. — Практыка старых жанчын аб тым, што чым даўжэй будзе лён ляжаць, тым лепей будзе ён прасьціся, але трэба яго кажны год пачасваць.

Лёстачкамі дух выня. — Прыказваюць, калі нехта ласкай і прыдобрываньнем спэкулюе на сумленьні даверлівага, каб яго ашукаць.

Лёстачкі падпуская. — Прыказваюць, калі нехта пачынае прыдобрывацца, каб нешта сабе выманіць.

Ліжачага ня б'юць. — Упакоранага ня можна караць.

Лік вялік, алі карысьці мала. — Прыказвае гаспадар, калі зьбярэ чаго-небудзь з поля й шмат, але дрэннай якасьці.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz