Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ДЗЕРАЗА ДВУХБАКОВАВОСТРАЯ

ДЗЕРАЗА-БАРАНЕЦ

САСНА ЗВЫЧАЙНАЯ

 

 

ЯДЛОВЕЦ ЗВЫЧАЙНЫ

АЛЕЙ З БАЗІЛІКАМ

 

На 750 мл аліўкавага алею, вам трэба 2 галінкі базіліка. Настойваць 2 тыдні ў цёмным месцы. Алей гэты выдатна спалучаецца з памідорамі і з памідорнымі соусамі.

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

 • Было ды вадой сплыло. — Пра ўтрату дарагой рэчы ці часу, якіх ня вернеш.

Было ліха дый пагоршыла. — Чым далей, дык жыцьцё й часы горшаюць.

 • Быў гэрман ды сыграў цыган. — Прыказваецца аб чалавеку, калі ён даўней жыў у багацьці й славе, але посьля зжыўся.

Быў на кані й пад канём. — Прьжазваецца аб тым, хто ў жыцьці й раскашаваўся й гараваў.

Быў час, калі паважалі нас. — Гэтак прыказвае чалавек аб даўнейшых добрых часох у сваім жыцьці.

Б'юць (злодзея) ні за тоя, што ўкраў, алі што нядобра схаваў. — Гэтак прыказваюць, калі паліцыйныя ўрадоўцы бяруць ад зладзеяў магарыч (подкуп) ды пасылаюць іх красьці. Калі злодзея зловяць з крадзеным, дык гэтыя-ж паліцыйныя ўрадоўцы судзяць яго.

Б'юць і плакаць ні даюць. — Аб пакрыўджаным, якому забаронена й скардзіцца.

Бяло, ні бяло аб ў вадзе было. — Гэтак прыказваецца на неахайнае мыцьцё бялізны.

Бяры свае цацкі, я з табой ня гуляю. — Гэтак прыказваюць сабе былыя сябры, між якімі сяброўства ўжо скончана й яны разыходзяцца.

Бярэ на хітрыкі. — Аб тым, хто пачынае хітраваць, каб некага ашукаць.

Бярэш кароўку, дык бяры й вяроўку. — У каго гіне гаспадарка, той аддасьць і дробную рэч, якая посьле страты гаспадаркі яму й так непатрэбная.

Вада па аднэй капца капая, алі ў каміні дзірку прабівая. — Заўсёды вынікі дасягваюцца, калі робіцца й надта паволі, але неадступна й зацята.

Важыш на рыбку, дык важ і на юшку. — Калі нехта хоча браць нешта лепшае, дык хай возьме й горшага.

Вазьмі вочы ў жменю. — Кажуць, калі нехта адмаўляецца, што ня бачыць відавочнага: «Калі ня відзіш, дык вазьмі вочы ў жменю».

Вазьмі дый пакінь. — Гэтак прыказваюць заміж «пакінуў»: «Яму нейкія матылі ў галаву ўбіліся, дык ён вазьмі дый пакінь жонку й дзіця ды пакруціўся ў сьвет».

Валачашчы сабака да кожнага лашчыцца. — Прыказваюць аб распушчанай і занадта ветлівай да кажнага людзіне.

Вар-варам. — Аб празьмернай гарачыні.

Вастры, сучка, зубы - кухар костку дасьць. — Аб лісьлівым падлізьніку, сквапным на падарункі.

Ваўка баяцца, у лес ні хадзіць. — Прыказваюць таму, хто ставе малаважную прычыну, каб адмовіцца выканаць нейкую работу.

Ваўка ногі кормюць. — Прыказваюць калі нехта парой прыйшоў на абед, ці бегаючы выстараўся карыснае.

Ваўком ваўка ні зацкуеш. — Калі злачынец ня прыцягвае да адказнасьці другога злачынца.

Ведаў Бог, што ні даў сьвіньні рог. — Каб благі й злосны чалавек меў сілу ды волю, дык чыніў-бы вялікую шкоду.

Век аздобы ў вянку ні знасіць. — Прыказвае той, каму робяць закіды, што ён не прыбіраецца.

Век веку падасьць. — Прыказваецца, калі рэч ці прылада моцна зробленая.

Век жыві, век вучыся, а дурным памрэш. — Колькі-б чалавек ні жыў, колькі-б ні вучыўся, усіх мудрасьцяў сьвету не дасягне.

Век зжыць - ня мех сшыць. — Прыказвае, хто шмат чаго перажыў.

Век чыста ні пірахадзіць, ласкава ні піражыць і смачна ні піраесьці. — Прыказваюць тыя, каму ўськідаюць, што ён ня чыста адзяецца, ці не заўсёды ласкавы, або дрэнна харчуецца.

Ветрам падшыт. — Прыказваюць на авантурніка-падшыванца.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz