АЛЕЙ З ПЕПЕРОНІ
/Востры Перац/
-750 мл аліўкавага алею
-10 пепероні сухіх
-4-5 галінак цім’яна
-3 галінкі арэгано
-10 гарошын чорнага перцу
Рыхтуецца 15 дзён. Выдатна для піцы, рыбы на грылі, салаты з бульбай.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Выбіўся са сну. — Прыказвае той, каму ад нейкіх думак-клопатаў ня сьпіцца.
• Выбраў з гурту курту. — Прыказваюць на дзяцюка, які меў магчымасьць узяць сабе добрую дзеўку за жонку, выбіраў лепшую, ды выбраў нікуды нявартую.
• Вывідзі з хлева апошнюю кароўку, дык на паляваньні будзя шанцаваць. — Каб быць добрым паляўнічым, трэба кінуць гаспадарку. Прыказваюць багатаму гаспадару, які наракае, што на паляваньні не шанцуе.
• Выплюнінага ні падніміш. — Прыказваюць таму, хто без патрэбы апастыляецца з чалавекам, да якога пазьней трэба будзе зьвярнуцца ў патрэбе. Найчасьцей гэтак прыказваюць, каб папярэдзіць некага, які без патрэбы пачынае апастыляцца зь нявінным чалавекам.
• Вырас вялікі - хоць на ім сучку павесь. — Прыказваюць на вялікага хлапца, які да нічога няздатны.
• Вырыванская вуліца. — Гэтак называюць тое месца, дзе ўвачавідкі крадуць, з рук вырываюць.
• Высака лётаіш, алі нізка сядзіш. — Прыказваюць, калі ганарысты чалавек бярэцца за справу, на якой збанкрутуе.
• Выскачыў, як агню ўхапіў. — Калі нехта раптам уцёк ад сораму.
• Выскачыў, як Піліп з канапель. — Прыказваюць, калі нехта раптам папаў у чужое сабе асяродзьдзе, ці калі нехта недарэчна ўмяшаўся ў чужую гутарку.
• Вышчараіцца, як кабыла на пасеі. — Прыказваюць, калі нехта без патрэбы сьмяецца.
• Вядома ня дома. — Гэтак патакуюць, калі нехта апавядае, што на чужыне было блага.
• Вясельля - чортава прысельля, а хрэсьбінкі, рады - дай Божа кожныя гады. — Прыказка старэйшых аб тым, што на вясельлі хоць можна дастаткам зьесьці й выпіць, але моладзь часта ўшчынае бойку. А на хрэсьбінах можна й выпіць, і закусіць, і ў дадатак спакойна.
• Вясной і качка прачка. — Прыказваюць, калі вясной у разводзьдзе ўсюды гэтак шмат вады, што навет і «качка» можа бялізну памыць.
• Вясной - кораб вады, а коўш гразі, а восеняй - коўш вады, а кораб гразі. — Сялянская заўвага аб тым, што вясной вада надта хутка высыхае, а восеняй надта марудна.
• Вясьнішча! - ці ты мяне, ці я цябе. — Прыказваюць, калі вясной вышлі харчы й наступае такі голад, што застаецца толькі адзін аднаго зьесьці.
• Гадзі яму, як благой скуля. — Аб благім суседзе ці благім чалавеку наагул, якому дагаджаюць ня зь любасьці да яго, але каб ня шкодзіў.
• Гадка зьесьці й шкода пакінуць. — Прыказвае той, у каго блізкі яму чалавек дрэнна сябе паводзе. Прызнацца да яго няпрыемна, і кідаць шкода.
• Галава на век. — Разважаюць таго, хто бядуе па вялікай матар'яльяай страце.