АЛЕЙ З ВОСТРЫМ ПЕРЦАМ.
-12 ст. лыжак алею,
-20 струкоў свежага вострага перцу.
У невялікі рондаль наліць 6 ст. лыжак алею. Струкі перцу здрабніць і пакласці ў рондаль з алеем. Усё павольна падсмажыць, пакуль алей не стане цёмна чырвоным. Працадзіць скрозь сіта, дадаць алею, разліць у маленькія закручваючыяся слоічкі і паставіць у халадзільнік. Пасля працы абавязкова вымыць рукі.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Забіць бабра, ня будзя дабра. — За паляваньне на баброў строга судзілі.
• Завуха-ж не панясеш? — Жартуюць з таго, хто скардзіцца, што ўпацёнку ня можа есьці.
• Загляня сонца й у наша ваконца. — Гэтак цешаць сябе бедныя людзі.
• Загнаў у казіны рог. — Калі нехта паставіў іншага ў нязвычайна цяжкое палажэньне.
• З агнём ні жартуй і вадзе ня вер. — Парасьцярога плывакаў, каб асьцерагаліся пры купаньні, як і пры агні.
• З аднаго вала дзьвюх скур ні дзяруць. — Прыказваюць супроць вялікіх падаткаў ці вялікага зьдзірства.
• Заднілася ў роця. — Прыказваюць, калі галодны з жалю ці з страху ня можа праглынуць ежы.
• За'дным махам сем сот забіяхам (мух). — Жарт з таго, хто цешыцца, хоць з бескарыснай, але няхібнай работы.
• За дурной галавой дык нагам ніспакой. — Аб тым, хто па сваей дурнаце, ці неразважнасьці, нарабіў шмат прыкрасьцяў, і трэба шмат пахадзіць, каб залагодзіць свае памылкі.
• За душу барыся, а за кішэнь ні бярыся. — Прыказваюць таму, хто пачынае спрачацца за сумленнасьць іншага, якога ён добра ня ведае, бо й за сваю кішэню ня можна спрачацца; магло-ж быць, што нехта нешта падкінуў у кішэнь. Спрачацца можна толькі за сваё сумленьне.
• За золота была змолата; і за сірабро ня будзя дабро. — Перасьцярога ня квапіцца на дарагія падарункі.
• Зайдзі ад варот, дык ён ціраз плот. — Прыказваюць аб тым, хто ня хоча прызнаваць ніякіх правоў ні ўставаў.
• Закрутку грызе. — Прыказваюць, калі нехта сілком лезе ў сяброўства.
• За локаць сябе ня ўкусіш. — Калі ў нейкай справе нічога ня можна зрабіць.
• Замок ні для зладзея, алі для пана дабрадзея. — Калі нехта дзівіцца, як маглі зладзеі з-пад замка ўкрасьці.
• Замуж хоць у пятніцу. — Прытыкаюць тэй дзяўчыне, якой пара замуж ісьці, а яна нейкай работы ня ўмее або ня хоча рабіць.
• За нос вадзіць. — Калі нехта доўга цеша абяцанкамі, але ня выконвае абяцанага.
• Запала клямка. — Прыказваюць, калі каму-небудзь стала немагчымым наведваць нейкі дом ці сям'ю.
• Запас бяды ня чыня. — Прыказвае той, хто захоўвае нешта можа й каштоўнае, але ў гэты час непатрэбнае.
• Запрос у кішэнь ня лезя. — Прыказвае той, хто запрашае вялікую цану за свой тавар.
• Зарабіў, як Заблоцкі на мыля. — Прыказваюць аб тым, хто пры гандлі ўтраціў на нейкім тавары.
• Заракалася сьвіня ў гарод лазіць. — Прыказваюць, калі ведамы злачынца заракаецца нейкае злачынства рабіць - злодзей красьці, разбойнік біцца.