Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

САЛА

ШЧУКА

КАРАСЬ

СОМ

АЛЕЙ З РЭЗКАЙ ТРАВОЙ

 

Падрыхтаваць як апісана ў рэцэпце “Алей з размарынам ці чаборам “, але чабор ці размарын замяніць 15 г парэзанай травы (эстрагону, пятрушкі і шніт-цыбулі).

Народныя прыказкі

(запісаныя ў вёсцы Пудзіна, у гміне Дакудава, Лідскага павету)

Абы -- балота, то чэрці будуць.

Ад сьмерці нікто ні выкупіцца, ні выкруціцца.

Адрэзанай лусты не прылепіш.

Бацька сахою так не дагодзіць дзецям, як матка голкаю.

Бацькі падзяруць грудзіну дзецям носячы, а дзеці -- ад бацькоў хаваючы.

Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца,

А бедны зявая -- гдзе багаты дзевая?

Бяз Бога -- ні да парога, а з Богам хоць -- за мора.

Бяз гаспадара гумно плача, а бяз гаспадыні -- хата.

Бяз прыказкі і з лаўкі ня валіцца.

Бог сірату любіць, але долі не дае.

Брахаў бы каток, ды язык караток.

Брат на брата, як кат на ката.

Хочаш дочка прадзі, хочаш гола хадзі.

Хваробу ня трэба клікаць -- сама прыдзя.

Ці аб пень савою, ці пнём па саве, -- саве ўсяроўна баліць.

Далікатнаму і ў небе раскашнейша мейсца.

Да пары збан ваду носіць, як вуха ўрвецца, то збан паб’ецца.

Добрая далёка чуваць, а ліхоя яшчэ далей.

Добрых бацькоў -- добрыя дзеці.

Добрыя жорна ўсё перамелюць.

Добры сабака лепшы за ліхога чалавека.

Дошч у пору -- усяроўна як золата.

Дурню гавары -- дурэнь дагары.

Дурной галаве розуму і калом ня ўваб’еш.

Дзіця і п’яны праўду скажа.

Дзіру дзірою ня залатаеш.

Гаспадарка сьвет корміць.

Гора мучыць, гора вучыць, гора песянькі спяе.

Гострай галавы і меч ня бярэ.

Грошы -- круглая рэч: раскоцяцца.

І на гладкай дарозе прыпадэк можа стацца.

Як цешчы зяць хлеба ўрэжа, дык кажа: “На барджджэй, бо пяраломіцца”,-- а як жонцы: “На, бо рука замлея”.

Як чалавек здароўя страціць, тагды яго ацэніць.

У бабы волас доўгі, ды розум кароткі.

У каго дочак сем, то і доля ўсем, а ў каго адна, то і тая -- жадна.

Усё можна купіць, толькі маткі за грошы ня купіш.

Вялікай крыўды і чорт ня любіць.

Відзеў Бог, што ня даў сьвіне рог, але доўгія вушы, бо каб сьвіне рогі, то неба достала б.

За добрым мужыком і чучала -- жонка.

Пазволь дурню маліцца, то ён лоб разаб’е.

Здароўя за грошы ня купіш.

Зямля -- усіх нас маці: яна нас корме, яна і прыгорне.

Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё заберэ.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz