Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

МАК СНАТВОРНЫ

ДЫМНІЦА ЛЕКАВАЯ

ЖАЎТУШНІК ЛЯЎКОЙНЫ

ГАРЛІЦА ШЭРАЯ

АЛЕЙ З ШАЛВЕЯЙ.

 

-3 галінкі свежай шалвеі,

-750 мл сланечнікавага алею.

Шалвею апаласнуць і пакласці сушыць на 3 дні. Шалвею пакласці ў падрыхтаваную стэрыльную бутлю і заліць сланечнікавым алеем. Бутлю закаркаваць і паставіць на 14 дзён у цёмнае халоднае месца. Алей з шалвеяй выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы печані, свінога мяса і целяціны.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Калі Саракі застануць сьнег на страсе, дык Багавешчаньня застаня на гарэ, а Юр'я за калодай. — Сялянская варажба аб пагодзе вясной. Саракі - 9 сакавіка, Багавешчаньне - 25 сакавіка, Юр'я - 24 красавіка.

Калі свая хатка, дык і качарга матка. — У сваей хаце можа й павінен і качаргой бараніцца ад нападу.

Калі сіла, дык і за мяжой ніва. — Прыказвалі таму, хто бедаваў, што зямлі мала, ьр й чужую зямлю можна ўзяць у варэнду, запашку, ці на снопшчыну.

Калі суджана, дык ні разгуджана. — Вера ў людзкі лёс: калі суджана зь кім ажаніцца, ці за каго замуж выйсьці, дык ганячы аднаму другога ня ўдасца намовіць, каб не жаніліся.

Калі тоя сьвята будзя. — Прыказвае той, каго цешаць далёкім і няпэўным шчасьцем.

Калі трывога, тады да Бога. — Прыказваецца аб тым, хто толькі пры няшчасьці за парадай і дапамогай зьвяртаецца да старэйшых і разумнейшых людзей, а перш ад іх ухіляўся.

Калі ты на мяне глядзіш, дык думаіш, што я дурань, а калі я на цябе гляджу, дык думаю, што ты дурань. — Прыказваюць хітраму ашуканцу, калі выкрыюць ягоныя хітрыкі.

Калі ўзяўся за гуж, дык ні кажы, што нядуж. — Калі ўзяўся за нейкую работу, дык праводзь яе да канца.

Калі хлопіц калок зачэша, дык мая права жаніцца. — Калі зачэша кол, можа й плот загарадзіць, а калі загародзе плот, дык можа быць і гаспадаром.

Калі хочаш ворага нажыць, дык грошы пазыч. — Прыказвае той, хто пазычыў свайму знаёмаму грошы, а калі пачаў пазьней іх спаганяць, дык ягоны прыяцель стаўся яму ворагам.

Калі хто захоча ажаніцца ці замуж выйсьці, дык ніхай надзеня глухую шапку. — Гэтак прыказваецца дзеля таго, што звычайна посьля заручын маладому ганяць маладую, а маладой маладога. Калі маладыя будуць браць пад увагу гэтыя намовы, дык ніколі не пажэняцца.

Калі хто захоча пабачыць чорта, дык ніхай паглядзіць на п'яную бабу. — Прыказваюць гэтак, калі п'яная баба лаецца й няпрыстойныя песьні пяе.

Калі чалавек подлы, дык ні паможа ні вера, ні модлы. — Ні рэлігія, ні маленьне не мяняе благой натуры чалавека.

Калі чорная ўрода, дык ні паможа ні мыла, ні вода. — Калі нехта мае дрэнную натуру ад прыроды, дык да яго й добрае выхаваньне не прыстае.

Калі шанцуя, дык і Халімон танцуя. — Калі пашанцуе, дык і бедны можа забагацець і жыць шчасьліва.

Каля вады ходзючы памочышся, а каля мукі ходзючы ўпылішся. — Каля чаго хто ходзе, тое само за яго чапляецца. Прыказваюць таму, хто працуючы пры чужым багацьці, частку гэтага багацьця прысвоіў.

Каля Вітэбска кепска, а каля Воршы яшчэ горшы. — Прыказка гістарычная з часоў вайны з Маскоўшчынай. Прыказваецца, калі ў ваднэй мясьціне дрэнна жывецца, а ў другой яшчэ горш.

Каля вуглоў мух путая. — Гэтак выказваюцца аб занятках гультая, які зраньня да вечара гультуе.

Калядкі добрыя сьвяткі: пад'еў ды на палаткі. — Гэтак сяляне выхваляюць Каляды, калі няма ніякай пільнай работы.

Калядная ночка - бацьку сарочка. — Гэтак даўней прыказвалі дзяўчатам, бо за доўгую ноч у Калядоўку можна было гэтак шмат напрасьці, што хапіла-б і на доўгую бацькаву сарочку. Дзяўчаты пралі позна ўвечары й досьвіткам.

Каму гараваць, таму ні ўміраць. — Ёсьць такая вера ў народзе, што хто радзіўся на гора, той без пары не памрэ. Прыказваюць, калі памёр нехта малады, што жыў у багацьці й выгодзе.

Каму клапатно, а папу палатно. — Калі бяда аднаго дае дабытак некаму другому.

Каму муліцца, дык той пірабуіцца. — Кажны мусіць сам клапаціцца аб сваіх нявыгадах.

Каму няймецца, дык той сьмяецца. — Хто сваей бяды ня мае, той з чужой бяды сьмяецца.

Каму па каму, а гаспадыні два камы. — Гаспадар грамадзкай маемасьці дастае ўдвая больш за іншых.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz