Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ВЯТРОЎНІК ШАСЦІПЯЛЁСТКАВЫ

ЛАБАЗНІК ВЯЗАЛІСТЫ

ГУСЯЛЯНКА БЛІСКУЧАЯ

ДЗЯДКІ АПТЭЧНЫЯ

АЛЕЙ ПА-ТАЙСКУ.

 

На 500 мл:

-3 палачкі цытрынавага сорга, пакамячанага нажом

-3 свежых чылі, пратыкнутых спіцай

-1 неабчышчаны зубчык часныку

-3 галінкі каляндры

-500 мл арэхавага алею

Злучыць цытрынавае сорга, чылі, часнык і каляндру ў чыстую прыгожую бутэльку. Заліць алеем і шчыльна закаркаваць. Узбоўтаць і пакінуць настаяцца на 2 тыдні у цёмным прахалодным месцы. Выцягнуць часнык (яго можна злавіць доўгім відэльцам), зноў закаркаваць і захоўваць да 6 месяцаў у цёмным прахалодным месцы. На такім алеі добра смажыць гародніну і мяса.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ласка ні каляска - сеўшы ні паедзіш. — Гэтак высьмейваюць таго, хто некаму дагаджае толькі за ласку.

Лата на лаця - пасунься паня браця. — Беднага ў латанай вопратцы чалавека й родны брат просіць адсунуцца да парога.

Лахі пад пахі. — Прыказваюць на валачашчага чалавека або на таго, каго праганяюць з дому, ці хто самавольна пакідае дом.

Ледзь за вочы ні ўхапіў. — Прыказваюць, калі нехта пры спатканьні раптам пачынае лаяць.

Лезя, як вош на струп. — Калі нехта лезе, хоць у нячыстае, але прыбытковае месца.

Лезя, як жаба на купіну. — Прыказваюць, калі непаважны чалавек імкнецца ў кампанію паважнейшых.

Лезя, як муха ў смалу. — Калі неразважлівы лезе туды, дзе можа быць яму пагібель.

Лепі ашукацца на грашах, як на куплінай рэчы. — Лепей за добрую рэч пераплаціць, чымся купіць танную, але дрэнную рэч. Прыказвае той, хто купіў нешта мо'й танна, але, як аказалася, малавартаснае.

Лепі даваць, як прасіць. — Прыказвае гаспадыня, калі на яе сварацца, што яна заміж старца, надарыла гультая.

Лепі доўгі голад, як кароткі. — Лепш даўжэй недаядаць, чымся дапусьціцца да таго, каб зусім ня было чаго есьці. Прыказваюць бедныя, ашчадныя гаспадары, калі іхныя дзеці крыўдзяцца, што харчаваньне недастатковае.

Лепі з добрым згубіць, як з благім знайсьці. — Прыказвае той, хто з благім чалавекам ня мог нейкага дабытку падзяліць.

Лепі з разумным згубіць, як з дурным знайсьці. — Калі з разумным згубіш, дык ён нікому ня скажа й людзі ня будуць сьмяяцца. Калі-ж з дурнем знойдзеш, дык ён адразу пахваліцца, і знойдзеную рэч адбяруць.

Лепі лічыць свае вошы, як чужыя грошы. — Прыказвае сумленны чалавек, бо лепей жыць бедна, але незалежна, чымся лічыць чужыя грошы, пралічыцца ды сесьці ў вязьніцу.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz