АЛЕЙ САЛАТНЫ З КРЫВАЎНІКАМ
-алей раслінны - 500 г
-крываўнік (суквецці сушоныя) - 20 г
-цім’ян (зеляніна сушоная) - 5 г
-перац салодкі сушоны - 5 г
-часнык сушоны - 1 г. лыжка
-цукар пясок - 1 ст. лыжка
-воцат фруктовы - 100 г
Суквецці крываўніка перацерці скрозь сіта, заліць аліўкавым ці кукурузным алеем, вытрымаць 1 тыдзень, працадзіць праз тканіну. Зеляніну цім’яна здрабніць у парашок, дадаць парашок з салодкага сушонага перцу і часныку, заліць усё фруктовым воцатам, дадаць цукровы пясок і, вытрымаўшы 4 гадзіны, змяшаць з працэджаным, настаяным на суквеццях крываўніка алеем.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Мне ад гэтага ні холадна, ні цёпла. — Прыказвае той, каму абыякава справа, аб чым ідзе гутарка
• Мне, бабачка, патрэбін ня твой воск, алі зыск. — Словы гандляра, які купляў воск. Прыказваюць доктару, адвакату, гандляру, калі хочуць сказаць, што іх цікавіць не сама справа, якую выконваюць, а прыбытак ад яе.
• Многа вады ў мора ўплыве, пакуль гэта будзя. — Калі нехта будуе на далёкую будучыню вялікія, але няжыцьцёвыя пляны.
• Можа табе даць пячонай рэдзькі? — Жартуюць гэтак з таго, хто ня можа падабраць сабе ежы ды кажа, што яму ўсё нясмачна.
• Можна пажывіцца, алі цяжка даступіцца. — Дзе можна-б было нешта добрае дастаць, дык за канкурэнтамі не даступішся.
• Мора нап'ецца й бірагам застанецца. — Прыказваюць тады, калі нехта наракае, што багатыя забіраюць сабе ўсё багацьце, а бедным нічога не застаецца. Калі ў мора ўплыве болей вады, чымся яно можа стоўпіць, дык гэтая вада расплываецца й на берагі. Калі багатыя зьбяруць болей багацьця, чымся яны могуць спажыць, дык часьць багацьця расплывецца ад іх і да іншых.
• Мужык, дык мужык, алі Ганулін, а ня твой. — Прыказвае селянін, калі яго лаюць мужыком, бо толькі той мужчына мужык, хто мае жонку.
• Мужык прастак - німа хлеба, есьць праснак. — Прыказваюць аб бедным, які сабе нешта прыдумае, каб зьесьці.
• Мужыку па жонца, як бабя па йголца. — Гэтак прыказваюць таму мужыку, які не шкадуе й не шануе жонкі. Калі баба згубе іголку, дык купе другую. Калі ў мужыка памрэ жонка, дык ён другую возьме.
• Мы ні дзіля таго жывём, каб есьці, а дзіля таго ядзім, каб жыць. — Чалавек павінен жыць для нейкай высокай ідэі, а есьці мусе для таго, каб падтрымліваць жыцьцё.
• Мысьлі за марамі, а сьмерць за плячыма. — Жыцьцё чалавека не залежа ад ягонай волі.
• Мядзьведзь прасіўся падвязьці адну лапку, а як паставіў, дык і саначкі паламаў. — Прыказваюць, калі слабы пачне дапамагаць дужаму, дык пры гэтым і сам загіне.
• Мякка сьцеля, алі мулка спаць. — Прыказваюць чалавеку, які ў вочы прыдобрываецца, а за вочы вялікія крыўды робе.
• Мяне хоць і ваўком называй, алі што дня па барану давай. — Прыказвае матар'ялісты, які не клапоціцца аб добрым імяні, абы толькі матар'яльна быў забясьпечаны.
• Мятліца - хлебу памачніца, а званец - хлебу канец. — Заўвага старых земляробаў. Зь мятліцы шмат мякіны, дык будзе вялікая куча нявеянага жыта. Званец-жа ахварбоўвае хлеб у цёмна-сіні колер.
• На адно кусаіла тры сірбаілы. — Жарт пры ядзе: 1. Прыказваюць, калі пры пільнай рабоце нехапае часу пад'есьці. 2. Калі пры ядзе нехапае хлеба й даводзіцца стравай намагаць.
• На адным месцы й камінь абрастая. — Прыказвае той, хто добра абжыўся на адным месцы, а яго супроць ягонай волі перасяляюць у месца іншае.
• На адным тыдні сем пятніц. — У каго бязупынны пост.
• На барышы, што хочыш брашы. — 1. Калі пры сватаньні ці з боку дзяцюка, ці з боку дзеўкі ставяць нейкія ўмовы ці робяць засьцярогі. 2. Калі пры куплі жывёлы нехта пытае, ці тая жывёла мае нейкую ганьбу.
• На благоя доўга вучыць ня трэба. — Скардзяцца бацькі, калі дзеці ці падлеткі на вуліцы навучацца благіх словаў.