АЛЕЙ З ЧАСНЫКОМ, МАЯРАНАМ І ЗЯЛЁНЫМ ПЕРЦАМ
-4 зубчыка часныку,
-3 сцябла маярану,
-1 зялёны перац,
-250 мл сланечнікавага алею.
Часнык ачысціць, маяран вымыць і абсушыць так, каб не было вады. Усе кампаненты пакласці ў бутлю і заліць сланечнікавым алеем. Бутлю добра закаркаваць і паставіць у цёмнае сухое месца.
Беларускі\ прыказкі і прымаўкі.
•Абы біда, а шыя будзя. — Прыказваюць, калі навальваецца бяда на грамаду, бо яна калі не аднаго, дык другога прыдуша. Прыклады: Калі воўк нападзе на вясковыя авечкі, дык нейкую авечку панясе. Або, калі з Райкому прыйдзе загад: «Даць з кажнага калгасу па сям'і для высылкі на Далёкі Ўсход» - дык тую ці іншую сям'ю зь вёскі хопяць.
• Абы была галава на карку. — Прыказваюць таму, калі нехта бядуе, што таго ці іншага нехапае, бо калі будзе галава на карку, дык з часам усё набудзе.
• Ад Бога грэх і ад людзей сьмех. — Гэтак наракае чалавек сам на сябе, калі зрабіў нейкі праступак праз сваю сваволю.
• Адвага або мёд п'е, або кайданы трэ. — Калі адважны чын удасца, дык чалавек будзе раскашавацца ў шчасьці, калі-ж ня ўдасца, дык загіне ў кайданох.
• Адвага й гарады бярэ. — Толькі адважны можа лічыць на ўдачу.
• Адвага ні зьнівага. — Адвага заўсёды добрая прыкмета чалавечага характару.
• Адважны ні баіцца ніўдачы. — Адважны заўсёды пэўны ў сваей перамозе.
• Адважны - пан важны. — Адважнага паважаюць ня толькі ягоныя прыяцелі, але й ворагі.
• Адважны п'е мёд, а раздум ваду. — Людзі адважныя, сьмелае рызыкі, звычайна жывуць у дастатку, а разважлівыя найчасьцей бедна, бо мала дзеюць.
• Ад вастрогу й ад торбы ні адмовішся. — І нявінны можа папасьці ў вастрог і кажны можа зьбяднець ды стацца ўбогім.
• Ад Грамніцаў зімы траціна, а да хлеба палавіна. — Сялянская заўвага. Ад Грамніцаў, 2-га лютага, застаецца зімы адзін месяц, але да новага хлеба трэба чакаць паўгода, бо толькі ў жніўні бывае новы хлеб.
• Аддай рукамі, а хадзі нагамі. — Кажа той, хто пазычыў грошы ці што іншае, ды трэба шмат разоў хадзіць, каб спагнаць доўг.
• Аддай сучку, а сам брашы. — Кажа той, каго высьмейваюць, што паслугоўваецца несумленнымі (сабакаватымі) абаронцамі.
• Аддам на сьвятое «ніколі». — Кажуць пра безнадзейнага даўжніка.
• Аддасьць на тым сьвеце вугальчыкам. — Кажуць пра такога даўжніка, які за зробленае дабро адплачвае злом. Калі на тым сьвеце ягоны дабрадзей будзе гарэць у пекле, дык ён падкіне вугальчыкаў.
• Ад'еда сэрца. — Аб апрыкроніку, што шмат дакучае.
• Адзін багуцкі і той ня людзкі. — Кажуць пра дзіця, калі яно адно, але недарэчнае ці благое.
• Адзін вырай вясны ня робя. — Першая навіна можа быць і хвальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца.
• Адзін дасуж ды нядуж. — Хоць адзін і можа абдумаць добра справу, але часта ня ў сілах зрабіць вялікае работы.
• Адзін задзіраха, другі ніспусьцяха. — Калі абое роўныя пачынаюць звадку.
• Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. — Прыказваецца, калі аднаму працаўніку трэба пракарміць шмат дармаедаў або вялікую непрацаздольную сям'ю.