Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КВАС

ПІВА

ГАРЭЛКА

БОРШЧ

АЛЕЙ З РАЗМАРЫНАМ І ПІМЕНТАМ.

 

-1 вялікая галінка размарына,

-2 г. лыжкі пімента,

-1 л рапсавага алею.

Размарын памыць і абсушыць (не павінна быць ніводнай кроплі вады, інакш будзе брадзіць). Размарын разам з зернямі пімента пакласці ў бутлю, заліць алеем і паставіць на 3 тыдні ў цёмнае месца.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ільля нарабіла гнільля. — Сьвята Ільля прыпадае 20 ліпеня. Гэтым часам часта ідзе дождж, дык сена й снапы гніюць.

І людзей паглядзець, і сябе паказаць. — Прыказвае жартам кірмашнік, калі ў яго пытаюць, чаго ён ідзе на кірмаш.

І марац мацая за паліц. — Сялянская прыказка аб сакавіковых марозах.

І мядзьведзя-ж вучуць. — Прыказваюць таму, хто адмаўляецца вучыцца, бо быццам гэтай навукі ён ня зможа ўцяміць

І рыбкі ні хачу, і лыдкі ні мачу. — Прыказвае той, хто адмаўляецца хоць і ад прыбытковай, але турботнай і небясьпечнай для здароўя работы.

І сабакі ні брахалі. — Прыказваюць, калі нечага шукаюць ды не знаходзяць.

І сава свае дзеткі хваля: пузацінькія, рылацінькія, зіркацінькія. — Прыказваюць аб тых, якія вырадкавага выгляду, ня могуць пахваліць сябе й сваіх блізкіх і таму хваляць гэты выгляд пяшчотнымі словамі. Гэтак прыказваюць, калі нехта хваля сваё благое.

 • І сам ні гам, і другому ні дам. — Прыказваюць аб тым, хто сам ня хоча, ці ня можа выкарыстаць нечага добрага, і іншых да яго не дапускае.

І скажа, і прыкажа. — Аб чалавеку із спрытам у гутарцы.

І стыдна, і крыўдна. — Прыказвае той, які дапусьціўся, каб яго ашукалі й зьняважылі.

І сьцены вушы маюць. — Перасьцерагае адзін аднаго, калі гутарка ідзе пра нейкія сакрэты, каб ніхто не падслухаў.

І таго дажджом, што пойдзе сьнег з дажджом. — Прыказваюць, калі ў жыцьці здараюцца супярэчлівыя нечаканасьці.

І таго дажывеш, што Кузьму бацькам назавеш. — Можа здарыцца, што й у нялюбага прыдзецца ласкі прасіць.

І ў ванучца грошы вядуцца. — Сяляне часта хаваюць грошы ў ванучы. І бедны селянін, калі ён ашчадна ды каркулятна жыве, дык хоць і ў ванучы грошы хавае, але мае грош на зваротак у гаспадарцы.

І ў віраб'я ёсьць злосьць. — Гэтак прыказваецца, што злосьць ня ёсьць ганебнай зьявай у натуры чалавека, бо за крыўду ў сваю абарону ня толькі чалавек, але й малая істота верабей можа зазлаваць.

І ў добрым родзя, а ўдасца шэльма й злодзі. — Гэтта гаворыцца ў вабарону тэй радні, у якой зьявіцца нейкі вырадак, які сваімі дрэннымі паводзінамі абняслаўляе ўсю радню.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz