Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭПА

РЭДЗЬКА

РАДЫСКА

КРОП

АЛЕЙ З БАЗІЛІКАМ.

 

1 варыянт.

-1 пучок базіліка,

-500 мл аліўкавага алею.

 Лісце базіліка вымыць і абсушыць так, каб не было кропелек вады, пакласці ў бутлю і заліць аліўкавым алеем. Бутэлькі закаркаваць і паставіць на 14 дзён у цёмнае сухое месца.

2 варыянт.

-3 пучка базіліка (абарваных лісцікаў 100 г),Базілік апаласнуць

-1 г. лыжка солі,

-250 мл аліўкавага алею.

, добра абсушыць, абарваць лісцікі, пасячы і разам з соллю пакласці ў бутлю. Заліць аліўкавым алеем. Закаркаваць і паставіць у халоднае месца.

3 варыянт.

 -1 л аліўкавага алею,

-150 г базіліка.

Аліўкавы алей выліць у чысты рондаль і падагрэць да 40 градусаў. Базілік падушыць і пакласці ў цёплыя сухія стэрыльныя слоікі. Заліць цёплым аліўкавым алеем і добра закаркаваць. Паставіць настойвацца 3-4 тыдні.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

 • Дзякуй! - Выбачай! - Алі болі ні дакучай! — Прыказваюць, калі частуюць няпрошаных, ці нямілых гасьцей. Госьць дзякуе за пачостку, гаспадар для ветлівасьці перапрашае «Выбачай!», але ў думках дадае: «Алі болі ні дакучай!».

Дзякуй за абед, што наеўся дармаед. — Жартам прыказвае гэтак госьць, калі дзякуе гаспадару за абед.

Дзякуй за полудзінь: ні сыт, ні голадзін. — Гэтак, жартуючы, прыказвае гаспадар, калі госьць дзякуе за пачостку, а разам і перапрашае, што скромна частаваў.

Дзякуям ні адбыць - трэба заплаціць. — 1. Прыказвае госьць і гэтым нібы запрашае гаспадароў даведацца да яго на пачостку. 2. Гэтак прыказвае гаспадар публічнага харчаваньня, калі знаёмы наведальнік хоча адбыць самым «дзякуям» за абед.

Дзяржы галаву ў холадзя, бруха ў голадзя, а ногі ў цяпле. — Напамін пра клопаты аб здароўі.

Дзяры лазу, калі дзярэцца. — Работу трэба рабіць тады, калі на яе адпаведны час.

Дзяры лазу - я цябе зьвяжу. — Калі дэспатычны загад мае яўную мэту горш яшчэ паняволіць яго выканаўцаў. Гэта тое самае, што й каваць для самога сябе кайданы.

Дзярэцца - на новая спадзяецца. — Калі адзежына пачынае дзерціся, дык гэта знак, што трэба парупіцца пра новую.

Дзяціны хлеб горак. — Прыказваюць старыя бацькі, якіх часам крыўдзяць іхныя дзеці.

Добраму чалавечку добра й у запечку, а благой благаце брыдка й на куце. — Заслужаны й паважаны чалавек свае павагі й славы ня траце й на другарадным месцы.

Добра той казаў. — Прымаўка, якую часта ўжываюць перад удалым выказам ці прыказкай.

Добра ў людзях, алі цяжка ў грудзях. — 1. Аб тым, што хоць і добра часам жыць у чужым краі між чужых людзей у выгодзе, але ў грудзях баліць з нуды па родным краі. 2. Прыказваюць гэтак, калі на заработках добра зарабляецца, але ад цяжкой працы баляць грудзі. 3. Гэтак прыказвае нявестка, калі пайшла замуж у добрую хату, але ей там цяжка жыць, бо трэба кажнаму дагаджаць і за крыўду змаўчаць.

 • Добрая далёка чуваць, а благоя яшчэ далей. — Напамінак маладым, каб яны ўстрымліваліся ад благіх паводзінаў і шанавалі сваю добрую славу.

 • Добрая знаходка тапор за лавай. — Калі нехта хваліцца, што знайшоў рэч, якую гаспадар паклаў на сваім месцы.

Добрая слава дома ляжыць, а благая далёка бяжыць. — Слава пра добрыя паводзіны гэтак далёка не разыходзіцца, як пра паводзіны благія.

Дурня й у царкве б'юць. — Аб тым, што дурнога й у паважным месцы не шануюць.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz