Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ВЕПРУК

ВОЎК

ЛІСА

РАСАМАХА

АЛЕЙ З РАЗМАРЫНАМ, МАЯРАНАМ, ЦІМ’ЯНАМ І БАБОВАЙ ТРАВОЙ

 

-2 зубчыка часныку,

 -1 л аліўкавага алею,

-1 ст. лыжка размарына,

-1 ст. лыжка цім’яна,

-1 ст. лыжка бабовай травы,

-1 ст. лыжку маярану,

-1 г. лыжка зерняў перцу.

Часнык ачысціць, парэзаць на тоненькія кружочкі, пакласці разам з рэзкімі затаўкамі ў бутлю і заліць аліўкавым алеем. На 14 дзён паставіць у цёплае цёмнае месца, затым працадзіць скрозь сіта, разліць у бутэлькі і добра спакаваць.

 

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ БРАСЛАЎШЧЫНЫ

Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець.

З вялікіх выбораў – лапці ды аборы.

Маладым хоць у вір, абы нам пір.

Свату першая чарка і першая палка.

За саплівым сватам не паходзіш з платам.

Адзін і ў хаце прапаў.

Хату мяці, а шуму вон не вынасі.

Мужык хай будзе, як долата.

Абы за ім была, як золата.

Дзе хазяек шэсць, там нечага есць.

Не вер жонцы ў дому, кабыле ў дарозе.

Нет тых лавак, дзе купляюць родных мамак.

У каго матка, у таго і галоўка гладка.

Свая матка б’ючы не заб’е, а чужая гладзячы загладзіць.

Як зяць за парог, дык цешча за пірог.

Па роду і куры чубатыя.

Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавека.

Б’юць таго, хто плача, а вучаць таго, хто слухае.

Хоць у кармане пуста, але ногі сыплюць густа.

Хто не мае сілы, таму свет нямілы.

Старой бабе і на печы ўхаба.

Разумная галава, ды дурню прышлася.

Лепей галаве пакланіцца, чымся нагам.

Хто бяжыць, той і спатыкаецца.

З адным “вась – вась”, а другога пхне ў гразь.

Хвастлівага ад багатага не распазнаеш.

Не бойся ліхога, а бойся ціхога.

Каму што, а пеўню бойка.

Хто з язычком, той з піражком.

Мысль за гарамі, смерць за плячамі.

Не ганіся за вялікім, а то і малое згубіш.

Што задужа, то не здрова.

Лёгка кінуць, але цяжка падняць.

Былі паны, ды пагублялі штаны.

Гонар і слава таму прыходзіць, хто ў працы наперадзе ходзіць.

ТХОР

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz