АЛЕЙ З ЛІМЕТАМІ.
-1 чырвоны струк вострага перцу "Чылі",
-1 зялёны струк вострага перцу "Чылі",
-2 галінкі размарына,
-2 галінкі чабора,
-1 шт. хімічна неапрацаванай ліметы,
-700 мл аліўкавага алею.
Траву вымыць і абсушыць так, каб не было кропелек вады. Лімету вымыць, абсушыць і парэзаць на кружочкі. Усе кампаненты пакласці ў бутлю, заліць алеем. Бутлю добра закаркаваць і паставіць на 14 дзён у цёмнае, сухое месца. Замест ліметы можна ўзяць цытрыну.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Зарубі сабе на нося. — Прыказваюць таму, хто зрабіў вялікую памылку й каб яе больш не паўтараў.
• Заручаны - разлучаны, вянец - усяму канец. — Прыказвае той, хто дамагаецца, каб пасьля заручынаў вясельле разрабіць.
• За свае грошы ўсюды харошы. — Справядлівага й гойнага чалавека ўсюды хваляць.
• Заўсёды бойся старога старца й новага багатыра. — Гэтак прыказваюць, бо стары стараць выцягне ўсё просьбай, а малады багатыр ашуканствам і пагрозамі.
• За чужоя карыцца ды нам трэба сварыцца. — Прыказвае той свайму супраціўніку, хто апомніўся, што яны апастыляюцца за чужыя інтарэсы.
• За чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. — Напамінак, каб ня прагнуць чужых рэчаў, бо за чужую танную рэч дорага плацяць.
• За чужым пагонішся, дык сваё ўтраціш. — Прыказваюць маладым у навуку, каб ня галіліся на чужое дабро.
• За што купіў, за тоя й прадаў. — Прыказваюць аб тэй рэчы, якая дарэмна дасталася дый марна й страцілася.
• За язык пацягнула. — Прыказвае, хто няўмысьля сказаў непажаданае слова, ці выхваліўся з сакрэтам.
• З благога быка ні лою, ні малака. — Прыказваюць аб благім статку, ці аб бескарысных людзях.
• З благога куста благая й птушка вылітая. — Прыказваюць, калі вырадкі й злачынцы выводзяцца з благое радні.
• З благога статку ні ў клеці лою, ні ў хлевя гною. — Аб благім статку.
• З Богам, Параска, калі людзі здараюцца. — Прыказваюць, калі благі непатрэбны чалавек пагражае, што пакіне грамаду.
• Збор дружына. — Калі людзі з розных бакоў і з рознымі паглядамі, дык між імі згоды ня будзе.
• З ваўкамі жыць, павоўчу й выць. — Трэба дастасоўвацца да таго асяродзьдзя, між якога жывеш.
• Згалеў і здурэў. — Прыказваюць аб хваравітым, расьпешчаным дзіцяці.
• З гэтага квасу піва ня будзя. — Прыказваюць, калі дапушчаюць, што нейкая распачатая справа ня дасьць пажаданага выніку.
• Здароваму бацьку й вады шкадавала, а калі ўміраў, дык нажом зубы разьнімала ды малако давала. — Гутарка тут аб благой дачцэ. Прыказваюць аб тых людзях, якія зьдзекваліся з сваіх ахвяр, а калі іх давялі да сьмерці, дык для людзкога вока сталі дапамагаць ім і іх усхваляць.
• З дурням ні знайсьці, ні згубіць. — Прыказваюць на того, хто выдаў нейкі сакрэт і пашкодзіў ягонаму матар'яльнаму прыбытку.
• Зімовая мураваньня, старога каханьня, п'янага набажэнства - усё гэта блазенства. — Прыказваюць, калі стары жэніцца.
• Зімой і летам адным цвэтам. — Прыказваюць аб тым, хто не пастарэў, або хто не мяняецца на багацьці.
• З ласкі на пацеху. — Прыказваецца, каб ухіліцца адказу на пастаўленае пытаньне: За што ты яму даў грошы? - З ласкі на пацеху. За што ты яго пабіў? - З ласкі на пацеху.
• Злодзі пярэйдзя - вуглы пакіня. Агонь пярэйдзя - попіл пакіня. — Прыказвае той, у каго будынкі пагарэлі.
• Злодзію адна дарога, а гаспадару дзесіць. — Прыказвае той, хто шукае пакрадзенага.
• Злодзія б'юць ні за тоя, што ўкраў, а за тоя, што нядобра схаваў. — Прыказваюць, калі судзяць нейкага непрактычнага злодзея.