АРАМАТЫЗАВАНЫ АЛЕЙ
Вы можаце араматызаваць алей пры дапамозе любой травы і спецый, але пры адной умове: яны павінны быць вельмі старанна высушаны. Калі ў прадукце застаецца вада, у алейным асяроддзі з часам могуць развівацца смяротна небяспечныя бактэрыі. Так што калі вы жадаеце алей са свежай зелянінай, перцам, цыбуляй ці часныком, пакіньце яго пры пакаёвай тэмпературы на 24 гадзіны, а затым перастаўце ў халадзільнік і выкарыстоўвайце ў плыні тыдня. Яшчэ адзін спосаб араматызаваць алей не сушонымі прадуктамі , а папярэдне вытрымаць іх 7-8 дзён у воцаце, абсушыць і пакласці ў бутэльку з алеем. У гэтым выпадку настойваць яго трэба ў 1,5-2 разы даўжэй. Зрабіць алей ў посудзе меншага памеру, але мы любім вострае, таму на 250-300 мл алею выкарыстоўваць не менш 3 сушоных чылі, галінку размарына (свежую) вытрымаць ў воцаце 24 гадзіны, алей настойваецца 10 дзён пры пакаёвай тэмпературы і выглядае выдатна, і мае выдатны густ і водар. Араматызуюць не толькі аліўкавы, але і сланечнікавы алей. Такі алей заўсёды варта трымаць пад рукой. Прыгожыя квадратныя бутэлькі з такімі алеямі можна знайсці ва ўсякіх спецыялізаваных крамах за мяжой. Яны не толькі паляпшаюць ежу, але і ўпрыгожваюць кухню. Дадавайце да закусак і салатаў.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• А Паўлачка, а бацячка, устань і паглядзі, што твой сын шэльма Мікалайчык робя. — Гэтак жартаўліва прыказваюць, калі бачаць відавочную несправядлівасьць. Гэты зварот гістарычны. Калі пры цары Мікалаю I у Барысаве забралі першага Жыда ў расейскае войска, дык ягоны бацька, галосячы, гаварыў гэтыя словы. Перад гэтым-жа Жыды ў Беларусі былі звольненыя ад ваеннай павіннасьці. Пры звадцы яны навет упікалі Беларусаў: «Чакай, чакай, пойдзіш пад чырвоную шапачку».
• Апёкся на малацэ, дык студзя й на вадзе. — Гэтак прыказваюць, калі чалавек меў нейкае балючае пашкоджаньне, дык посьля высьцерагаецца й там, дзе яго ніколі ня можа быць.
• Апошняга й у салдаты ні бяруць. — Прыказвае той, хто ня хоча нечага апошняга аддаваць. Да 1914 году ў Расейскай імпэрыі апошняга (адзінага) сына ў войска ня бралі.
• Апошняя ў папа жонка. — Прыказваюць таму, хто ня хоча нечага апошняга аддаць, бо ўсё можна набыць, толькі праваслаўны сьвятар другі раз ня можа жаніцца.
• Аржаная каша сама сябе хваля. — Прыказваюць таму, якога ніхто ня хвале, а толькі ён сам сябе.
• А там Бог бацька. — Прыказваюць тыя, што спадзяюцца на нейкае паляпшэньне.
• Атросься ды й панёсься. — Прыказваюць аб тым, які нарабіў крутні-няпрыемнасьці й сам нейдзе ўцёк.
• А ты, воўча, сядзі моўча. — Калі злачынец іншых абвінавачвае ў злачынстве.
• Аўгіня нявінна й Ігнат ні вінават. — Прыказваецца, калі ў сям'і нейкая бяда ці дрэнная прыгода, калі кажны правуецца, што ён тут ня вінны ды звальвае віну на іншага.
• Аўдзей усё між людзей. — Прыказваюць аб хітрым бяссумленным чалавеку, які ўмее прыстасавацца да кажнае кампаніі, каб пажывіцца.
• А ў калгас! — Кліч-пагроза на свайго праціўніка ў 1930-1931 гадох, калі сілком у калгасы заганялі.
• Аўлас ды ні ў нас. — Гэтак прыказвалі тыя бедныя людзі, у каго ня было скароміны, бо на Аўласа сытная ежа. Сьвята Аўласа ў чэсьць бога Веласа. Сьвята гэтае абходзілі ў вапопші чацьвер перад Масьляніцай.
• Аўлас па калені ў масьля. — Аўлас-Велас бог статку. Сьвята ў яго гонар адбывалася вясной, калі ўжо было сьвежае масла. Магчыма перад балваном Веласа клалі масла ў вахвяру й тое масла дасягала каленяў Веласа. Можна прыпускаць, што гэтая прыказка далёкай старасьветчыны.
• А ў сабакі хата была? — Гэткая заўвага ставіцца, калі нейкі прайдзісьвет выхваляецца аб сваім багацьці.
• Ахвота горш няволі. — Гэтак прыказваюць таму, хто без развагі, па сваей волі й ахвоце паклікаў на сябе нейкае няшчасьце.
• Ах ты, злодзі канавод, вадзіў коні праз гарод. — Жартаўлівая гульня словаў. Прыказваецца, калі спрытны апавядальнік усхваляе свае шальмоўскія прыгоды.