АЛЕЙ З ЭСТРАГОНАМ І ЧАСНЫКОМ.
-5-6 галінак эстрагону,
-1 долька часныку,
-225 мл аліўкавага алею.
Эстрагон вымыць і добра прасушыць (зеляніна павінна быць абсалютна сухой, інакш будзе брадзіць). Часнык ачысціць і добра прасушыць. З галінкамі эстрагону апусціць у стэрыльную бутэльку. Даверху заліць алеем. Бутэльку закаркаваць. Ужываць мінімум праз тыдзень.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Кляне рукі складаючы. — Калі нехта некаму пагібелі зыча.
• Кожнаму дразду па сваім гнязду. — Кажны нармальны чалавек рупіцца аб сваей сям'і, радні, народзе.
• Кожнаму трэба сваю галамянку агрызьці. — Галамянка - голая костка. Даўней людзі мелі веру, што добрае й благое жыцьцё назначана кажнаму пры нараджэньні. Аднаму прызначана адгараваць сваё гора змалада, а другому пад старасьць.
• Кожная какоша пад сябе капоша. — Кажны згортвае да сябе багацьце.
• Кожны дурань да сябе цягне. — Кажны болей дбае аб сабе, як аб іншых.
• Кожны кеп сваей пядзьдзю мера. — Кажны робе разьлік з свайго пагляду.
• Кожны кравец сваім кроям, а кожны чалавек сваім строям. — Як у кажнага краўца ёсьць асаблівы вузор крою, гэтак і кажны чалавек мае сваю асаблівасьць у складзе цела й натуры.
• Кожны кулік сваё балота хваля. — Кажны жыхар сваю краіну хвале.
• Кожны прыгадвае свайму гору. — Кажны шукае выйсьця з свайго гора.
• Кожны цыган сваю кабылу хваля. — Калі нехта расхвальвае сваё, хоць і благое.
• Козамі сена ні варта глуміць. — Прыказваюць таму, хто прымушае піць гарэлку таго, што піць яе ня ўмее.
• Колькг ні жыві, а ўміраць трэба. — Кажа чалавек, калі набліжаецца старасьць.
• Колькі ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць. — Прыказваюць, калі навука й выхаваньне ня прыстае да чалавека з благой прыроднай натурай ці з благімі налогамі.
• Кончыў поп сьвята. — Прыказваюць, калі нехта застаўся без работы й бяз прыбытку.
• Конь на чатыры нагі, а спатыкаіцца. — Прыказвае той, хто памыліўся ў гутарцы.
• «Кося, кося!» - пакуль злавіць давялося, а як злавіў, дык «Стой, воўча дух!». — Гэтак прыказваюць, калі дэспат ці ліхвяр ласкава абыходзіцца з прастаком, пакуль у свае рукі возьме, а потым і пагрозамі страша.
• Край у края хлеба пазычая. — Прыказвае сусед, калі прыходзе збожжа пазычаць.
• Круцельствам век ні пражывеш. — Прыказваюць круцялю, якога выкрылі ў круцельстве.
• Круці ні круці, а трэба ўмярці. — Прыказваюць таму, у каго здарыўся цяжкі выпадак, ад якога немагчыма ўхіліцца. Прыказка паходзе ад казкі: Адзін чалавек мог бачыць сьмерць. Ён рабіў сабе ложка на круцёлцы й калі толькі сьмерць падыходзіла да ягонай галавы, каб задушыць, ён паварочваўся да сьмерці нагамі. Гэтак ён доўга змагаўся ізь сьмерцяй, аж нарэшцэ яна сказала: «Круці ні круці, а трэба ўмярці».