ВЫРАБ ТРАВЯНЫХ АЛЕЯЎ
Як і воцаты, алеі на траве добрыя для кулінарнага выкарыстання і падарункаў. Існуе таксама некалькі спосабаў вырабу алеяў на траве. Але ўсе яны заснаваны на апусканні травы ў нагрэты алей і павольнае астыванне. Некаторыя раяць змясціць траву ў алей і пакінуць на 2-3 тыдні, некаторыя - на 2-3 дні, затым выняць і пакласці свежую траву і рабіць так на працягу 2-3 тыдняў. Аднак, усе раяць спрабаваць на густ і запах і настойваць больш, калі не досыць водару. Захоўваць такі алей можна 2-3 месяца. Выбіраючы посуд для алею, зважайце на горлачка. Трава павінна вольна змяшчацца ў алеі і вымацца з яго. Для настойвання лепш за ўсё падыходзяць слоікі для кансервавання. А затым можна пераліць у прыгожыя бутэлечкі, змясціўшы туды свежыя галінкі травы. Перад настойваннем траву можна памыць, але яна павінна быць зусім сухой, каб вада не патрапіла ў алей, лепш траву злёгку расцерці для ўзмацнення водару перад змяшчэннем у алей. Лепшы алей для настойвання – лёгкі духмяны аліўкаві алей. Шафлаверавы і сланечнікавы алей таксама падыдуць. Настойванне займае 3-5 тыдняў, затым яго можна выкарыстоўваць для запраўкі салат ці для гатавання. Некаторыя рэцэпты раяць спачатку злёгку нагрэць алей, або ўліць 1 ст.л. віннага воцату на пінту масла, каб засцерагчы яго ад псуты.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ах ты, злодзі паяёк, цябе білі, а я ўцёк. — У простым сэньсе справа гэтак выглядае: Два злодзеі пашлі красьці яйкі. Аднаго злавілі ды білі, а другі ўцёк. Той, што ўцёк, лаяў свайго паплечніка й абвінавачваў яго ў зладзействе. Гэтак прыказваюць, калі прапышны злачынец абвінавачвае злачынцу другога, з малымі праступкамі. Гэты злачынец абвінавачвае не за самое злачынства, а за тое, што той ня мог канцоў пахаваць.
• Баба з калёс, калёсам лягчэй. — Прыказваюць, калі бескарысны чалавек адмаўляецца ад кампаніі, ці гультай адмаўляецца ад службы.
• Баба качаргу міняла й тры дні гуляла. — Прыказваюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі, каб намовіць свайго сябру ставіць барыша, калі той нешта прадае ці купляе.
• Бабка на двая варажыла. — Калі цяжка ўгадаць ці тут будзе выгранка ці пройгранка.
• Багатаму й чорт дзяцей калыша. — Багатаму ўва ўсім шанцуе.
• Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. — Аб тым, што бедны, хоць мала мае, але нейк жыве, не памірае.
• Багаты ня ведая, чым бедны абедая. — Аб тым, што багаты ня знае таго, што бедны часта ня мае чаго й зьесьці.
• Бадлівай каровя рог уцінаюць. — Шкоднага чалавека абязшкоджваюць.
• Баіцца, як чорт крыжа. — Прыказваецца, калі нехта ня хоча спатыкацца з сваім праціўнікам і далёка яго абходзе.
• Бакі парваць. — Насьмяяцца ў вахвоту.
• Балазе таму жыць, чыя баба ўмее варажыць. — Добра таму разважаць аб жыцьці другіх людзей, чыя жонка добрая гаспадыня.
• Баліць у грудзях, ня быць у людзях. — Хацелася-б пабываць далей у сьвеце, але хвароба перашкаджае.
• Балота бяз чорта ні бывая. — Паганае месца бяз злыдняў ня бывае.
• Балявалі пакуль голы сталі. — Аб тым, што частыя гулі ды балі даводзяць да беднасьці.
• Барада як у смурада. — Высьмейваньне неахайнай барады.
• Бахі забівая. — Аб чалавеку, які адпіраецца ад сваіх словаў ці чынаў: «Ён бахі забівае, што там ня быў і нічога ня ведае».
• Бацька зьбіраў войкаючы, а сын пуская гойкаючы. — Прыказваюць, калі бацька нажываў гаспадарку пры вялікіх турботах і пакутах, а сын яе прапівае.