Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

СПАРЖА ЛЕКАВАЯ

ЛАНДЫШ МАЙСКІ

ЦЫБУЛЯ РЭПЧАТАЯ

ЧАСНОК

АЛЕЙ З ЧАСНЫКОМ І БАЗІЛІКАМ

 

-750 мл аліўкавага алею

-2 галінкі базіліка (сушыць на сонца 24 гадзіны папярэдне)

-3 зубчыка часныку (ачысціць)

-4 семені каляндры

-8 гарошын чорнага перцу

Рыхтуецца 15 дзён. Выкарыстоўваецца для салат з памідорамі і сырой гароднінай, а таксама для біфштэксу.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Галетная сірата. — Бездапаможная сірата бяз маткі й бяз бацькі.

Галоднаму хлеб сьніцца. — Гавораць аб тым, хто набыў нейкае непазбытнае жаданьне нешта здабыць, ці нешта дасягнуць.

Галодны ня думая пад'есьці. — 1. У простым сэньсе гэтак гавораць аб галодным чалавеку. 2. Прыказваюць, калі зайздрывы чалавек пачынае багацець.

Галодны поля пярэйдзя, а голы ні за парог. — Прыказвае той, хто ня мае адзетку.

Ганчар у чарапох есьці вара. — Прыказваюць аб рамесьніку, які не задаваляе самога сябе сваімі вырабамі.

Гара з гарой ня сойдзіцца, а чалавек з чалавекам можа сыйсьціся. — Прыказваецца пры выпадковым спатканьні даўных знаёмых.

Гардую пыху Бог зь неба сьпіха. — Аб ганарыстых людзях.

Гарую, бацюшка, гарую, з аднэй карчмы ў другую. — Жартаўлівая прыказка. Быццам гэтак п'яніца жаліўся сьвятару аб сваім горы.

Гатовая, як дурноя - само ў рукі лезя. — Калі патрэбныя рэчы ляжаць напаяўку.

Гвалтам адабраць - адбярэш, алі даць - ні дасі. — Калі нехта адмаўляецца ад пачосткі ці нейкай матар'яльнай дапамогі.

Глухі нідачуя, дык прыложа. — Прыказваюць таму, хто добра недачуў і пераблытаў сказаньне, ці зьмяніў сэнс сказанай навіны.

Глухому два здаецца. — Прыказваюць, калі нехта недачуў і перапытвае.

Глянаў, як тры грошы падарыў. — Калі нехта злосна паглядзеў.

Гоінай раны ня трэба квяліць. — Ня трэба ўспамінаць перажытай крыўды ці пакуты.

Голад і крадзе, і маніць. — Голад папіхае чалавека да розных злачынстваў.

Голад ня цётка. — Прыказвае галодны, калі есьць і ня вельмі ласую страву.

Голаму разбой ні страшан. — На голага ніхто нападаць ня будзе, бо ў яго няма чаго адбіраць.

Голы зьбірайся, а голы гатоў. — Прыказваюць аб бедным, у каго няма чаго зьбіраць у дарогу.

Голы як бізун. — Аб зусім бедным, што навет і з адзежы мае толькі тое, што на ім.

Голы, як ясік. — Аб бедным чалавеку, які ня мае ніякай гаспадаркі.

Гора вытрываіш, а роскашы не. — Аб тым, хто жывучы ў роскашы праз распусту бяду нажыў.

Гора плача і скача. — Прыказваюць, калі часам чалавек у горы пробуе загульваць.

Горка рэдзька ды ядуць, ліха замужам ды йдуць. — Прыказваюць жанчыне, калі тая крыўдзіцца, што замужам блага.

Госьць мілы й хлеба шкода. — Аб скупым гаспадары.

Госьць - нявольнік. — Прыказвае гаспадыня, калі панукае гасьця выпіць ці зьесьці.

Госьць першы дзень золата, другі дзень срэбра, а трэці - медзь, і дамоў едзь. — Доўгія госьці непажаданыя.

Госьць, як і рыба, на трэці дзень сьмярдзіць. — Калі ў гасьцях - не чакай трэйцяга дня.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz