АЛЕЙ З БАЗІЛІКАМ І СУШОНЫМІ ТАМАТАМІ
-4 кавалка вяленага тамата
-25 г свежага базіліка
-500 мл аліўкавага алею
У чыстую бутэльку пакласці таматы і базілік. Заліць аліўкавым алеем, шчыльна зачыніць і якасна ўзбоўтаць. Пакінуць у прахалодным цёмным месцы на 2 тыдні, штодня падтрасаючы. Пераліць алей праз сіта, пракладзенае шчыльным матэрыялам у прыгожую бутэльку, дадайце доўгія галінкі базіліка і некалькі кавалачкаў сушонага на сонцы тамата. Захоўваць у прахалодным цёмным месцы на працягу 2-х месяцаў.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ветрам прышоў, ветрам пашоў. — Аб тым, хто наляціць як віхор, наробіць нейкай крутні ці бяды ды ізноў панясецца.
• Вецір у галаве ходзя. — Аб чалавеку з частымі зьменамі ў паглядах або зь дзівоснымі паглядамі.
• Вечны пакой сьцервя такой. — Прыказваюць, калі памрэ шкодны ці амаральны чалавек.
• Віда-й-нявіда. — Увачавідкі й у потайкі: «Ён віда-й-нявіда цягне з калгаснага сьвірна».
• Відаць, ды далёка дыбаць. — Калі нейкая рэч і панадная, але цяжка яе дасягнуць.
• Відна, хоць іголкі зьбірай. — Кажацца, калі вельмі сьветла.
• Вісна й восінь на рабой кабыля едзьдзюць. — Вясной і восеняй неба пакрытае часта воблакамі й добрая пагода чаргуецца з дажджом.
• Вісна ні місна, а восінь ні малочна. — Вясной няма мяса, бо за зіму выдаткавалася, а восеняй няма малака, бо каровы перастаюць даіцца.
• Вольнаму воля, а шалёнаму поля. — Прыказваюць, каб разрозьніць запраўдную волю ад шаленства злачынцаў, якія злачынства называюць воляю. Сваё шаленства чалавек павінен праяўляць у полі, а не між людзей.
• Вось вам і сьпіткі і зьедкі. — Прыказвае гаспадыня, калі прыносе ў хату апошнія запасы харчоў - апошняе масла, сала, бульбу ці іншае.
• Вось вядзець - негдзе дзець, вось біда біз хліва. — Прыказваюць, калі ў некага багацьце прыбывае, а яго няма дзе прыхінуць.
• Вось і гавары з кабылай паціры: ты «Войча наш», а йіна: «Сена німаш». — Прыказваюць, калі двох ня могуць дамовіцца: адзін пачынае гутарку аб ідэях, а другі перабівае яго штодзёншчынай.
• Вось табе й на! — Кажуць, калі пачуюць няпрыемную жахлівую навіну.
• Вось хамут ваш і дуга, і я вам болі ні слуга. — Прыказвае парабак, калі без пары пакідае гаспадара.
• Воўк, воўк! Ідзі казлы драць. — Прыказваюць, калі нейкі манюка пачынае бяз сораму расхвальваць сябе гэтак, што ад гэткай гутаркі згадзіла-б ваўка, які мусіў-бы казлы драць (ванітаваць).
• Воўк да лесу цягня. — Прыказваюць аб дзікаватым чалавеку, які ўхіляецца лучыцца да грамады.
• Воўк дзе плодзіцца, там ні бяр э. — Аб хітрых зладзеях і іншых злачынцах, якія там ня шкодзяць, дзе жывуць.
• Воўк і лічаная бярэ. — Прыказваюць аб прапышным злодзеі-бандыце, які бярэ апошняе й у беднага, і ў багатага.
• Воўк пасланцамі ні карысін. — Прыказваюць аб зладзеях і бандытах.
• Воўк сабакі ні баіцца, алі зьвягі ні любя. — Аб высокіх урадоўцах-хабарніках, якім ня страшна, што людзі аб іх злачынствах гавораць, але для якіх гэткая гутарка дакучлівая.
• Воўча доля расьце скора. — Ёсьць такое вераньне, што калі маладая жывёліна скора расьце, дык яе воўк зьесьць. Прыказваюць, калі прыгожая дзяўчына-падлетак хутка расьце, бо яе хутка замуж возьмуць.
• Заручаны - разлучаны, вянец - усяму канец. — Прыказвае той, хто дамагаецца, каб пасьля заручынаў вясельле разрабіць.
• За свае грошы ўсюды харошы. — Справядлівага й гойнага чалавека ўсюды хваляць.
• Заўсёды бойся старога старца й новага багатыра. — Гэтак прыказваюць, бо стары стараць выцягне ўсё просьбай, а малады багатыр ашуканствам і пагрозамі.