Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ТУР

ЗУБР

ЛОСЬ

АЛЕНЬ

АЛЕЙ З ЧАСНЫКОМ, РАЗМАРЫНАМ, ТРАВАМІ І ПЕРЦАМ “ЧЫЛІ”

 

-1-2 зубчыка часныку,

-1 галінка сухога размарына,

-3 маленькіх лаўровых ліста,

-3 ст. лыжкі сухой травы (кроп, пятрушка, базілік, бядрынец і інш.),

-1 г. лыжка зерняў белага перцу,

-1 г. лыжка зерняў чорнага перцу,

-2 свежых струка перцу "Чылі",

-400 мл сланечнікавага алею.

Падрыхтаваць бутлю. Часнык ачысціць і разрэзаць на 4 часці. Усе кампаненты пакласці ў бутлю і заліць сланечнікавым алеем. Алей з травой павінны стаяць 1 тыдзень. Затым траву выняць, алей працадзіць, разліць у цёмныя бутэлькі і добра закаркаваць.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Адзін вырай вясны ня робя. — Першая навіна можа быць і хвальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца.

Адзін дасуж ды нядуж. — Хоць адзін і можа абдумаць добра справу, але часта ня ў сілах зрабіць вялікае работы.

Адзін задзіраха, другі ніспусьцяха. — Калі абое роўныя пачынаюць звадку.

Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. — Прыказваецца, калі аднаму працаўніку трэба пракарміць шмат дармаедаў або вялікую непрацаздольную сям'ю.

Адзін і хлеб прыедліў. — Адно й тое самае, хоць і найлепшае, можа надакучыць, як і сам хлеб бязь іншай яды. Адзін сказаў на глум, а другі бярэ на вум. — Ня трэба захапляцца чужымі, хай сабе й прыгожымі словамі, а трэба іх пераўзважыць сваім розумам, ці няма ў іх нейкага кепства ці хітрасьці.

Адзін хоць зьеж вала - усё адна хвала. — Толькі гасьціннасьць і сяброўства дае чалавеку пашану й славу, скупасьць-жа й зайздрасьць паніжае.

Ад капусты ногі клусты. — Паводля сялянскага разважаньня капуста самая пажыўная й сытная ежа, калі да яе дадаць хлеб і сала. • Адклад ня йдзе ў лад. — Перасьцярога-рада не адкладаць работы ці справы на пазьней.

Адкроіная ськібка ні прыліпня. — Прыказваюць, калі аддадзеная замуж дачка хоча вярнуцца да свайго бацькі. Як ськібка ня можа прырасьці да булкі хлеба, гэтак і замужняя дачка ня можа вярнуцца да бацькавай сям'і й стацца ізноў семянінам.

Ад летка да летка чакай, маё дзетка. — Прыказваюць, калі тэрміновую справу суляць адкласьці на неазначаны час.

Ад ліха ціха, алі й дабра німа. — Жартаўлівы адказ, калі пытаюцца аб жыцьці, аб навінах.

Ад Міколы правая зіма й правая лета. — Сялянская заўвага аб тым, што запраўдная зіма пачынаецца ад зімовай Міколы, 6 сьнежня, а лета ад Міколы веснавой, 9 траўня.

Адна біда да чалавека ні прыходзя, а па колькі разам. — Перакананьне, што адна бяда ў чалавека часта выклікае іншыя беды.

Адна варона з куста, а сем на куст. — Калі адзін чалавек зьляціць з прыбытковай пасады, дык на ягонае месца зьяўляецца сем новых ахвотнікаў.

Адна галава добра, а дзьве яшчэ лепі. — Радзяць выслухаць параду добрага чалавека.

Адна галава на карку. — Гэтак прыказваюць-разважаюць чалавека, які наракае на сваю беднасьць, бо мае ўсяго нейкую адну рэч ці жывёліну.

Адна кашуля на мне, а другая ў кубля на дне. — Гэтак прыказваюць аб небагатым, але дбайным чалавеку, які не дапускаецца да аднэй кашулі, але мае заўсёды другую ў запасе.

Аднаму й у кашы няспорна. — Аднаму спору ў працы няма, як няма й у ядзе.

Адна паршывая авечка ўсё стада паскудзя. — Прыказваюць, калі адзін благі чалавек зьнеслаўляе ўсю сям'ю ці грамаду.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz