АЛЕЙ З БАЗІЛІКАМ І ЦЫТРЫНАЙ.
-1 хімічна неапрацаваная цытрына,
-1 жоўты струк вострага перцу,
-3 зубка часныку,
-1 рондальчык часныку,
- 600 мл аліўкавага алею.
Цытрыну старанна вымыць, выцерці насуха і спіралепадобна ачысціць без белага унутранага пласту. Перац вымыць, абсушыць, выняць зерні і парэзаць нажом на кольцы. Часнык ачысціць і парэзаць на кружочкі. Лісце базіліка абарваць, вымыць, абсушыць. Усе кампаненты пакласці ў бутлю, заліць аліўкавым алеем і добра закаркаваць. Бутлю паставіць на 14 дзён у цёмнае месца.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Дурня ня сеюць, ні пашуць, а ён сам родзіцца. — За зьяўленьне на сьвет дурня ніхто ня вінен.
• Душа меру зная. — Прымаўка пры выпіўцы.
• Душа ня кораб. — Гэтак адказвае госьць, калі гаспадары наракаюць, што ён мала еў.
• Душа ў целя - у Бога надзея. — Гэтак разважаюць сваякоў, у якіх ёсьць хворы пры сьмерці.
• Душой загавеў. — Кажуць аб тым, хто памёр.
• Душы-ж ня выплюніш. — Гэтак часамі жартам адказваюць, калі ў каго пытаюцца як жывецца, бо як-бы ні жылося, а жыць трэба.
• Душы яго неба! - і нам уміраць трэба. — Прыказваюць на хаўтурох.
• Едзя ні на снасьці, а на шчасьці. — 1. Прыказваюць таму, каму пашэнціла праехаць на благой снасьці бяз выпадку. 2. Аб тым, каму пашэнціла выйсьці зь небясьпекі.
• Еду па дзівятаю - судзі Божа (= дай Божа) па дзісятаю! — Жартуюць з таго, у каго часта жонкі паміраюць, а ён ізноў жэніцца. Прыказка паходзе ад казкі: Чараўнік зачараваў свайго суседа, каб у яго жонкі ўміралі. Калі ён, аўдавеўшы восьмы раз, ехаў у сваты, дык чараўнік зьдзекліва спытаў яго, па каторую гэта ён жонку едзе. Удавец адказаў: «Еду па дзівятую, - судзі Божа па дзісятую!» Тады чараўнік папытаўся, ці яму ня шкода жонак, што гэтак часта ўміраюць. Удавец на гэта: «Каб гэткай бяды ды да веку! Я маю восем падушак, восем дзяружак, восем кублаў, восем кароў, восем авечак, восем сьвінак». Чараўнік, калі пачуў гэта, зьняў чары з свайго суседа.
• Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу. — Адказвае той, у каго пытаюць, куды ён едзе, а ён ня хоча сказаць. Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў, калі езьдзілі ў Рыгу па соль.
• Еж, дурань, бо-ж то з макам. — Калі нехта настырліва заахвочвае да таго, што не падабаецца.
• Еж, калі ўвагі ні маіш. — Калі скупыя гаспадары садзяць гасьцей за стол. Хоць гаспадары гэтак у голас і ня кажуць, але думаюць.
• Еж капусту із грыбамі, дзяржы язык за зубамі. — 1. Гэтак напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварыць. 2. Гэтак папераджаюць, каб трымаць сакрэт.
• Еж, кум, хлеб, хоць пазычоны. - Дармо, я аддаваць ня буду. — 1. Прыказваюць, калі скупы гаспадар садзе гасьцей за стол. 2. Гэтак прыказваюць, калі госьці не зважаюць на скупасьць гаспадара.