Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БРЫЗГЛІНА БАРАДАЎЧАТАЯ

БРЫЗГЛІНА ЕЎРАПЕСКАЯ

КОНСКІ КАШТАН

КРУШЫНА ЛОМКАЯ

АЛЕЙ САЛАТНЫ СА СВЕЖЫМІ ГРЫБАМІ

 

-алей – 500 г

- грыбы свежыя – 150 г.

Свежыя грыбы (рыжыкі, шампіньёны, апенькі, баравікі) перабраць, ачысціць ад смецця, вымыць і вельмі дробна нарэзаць кавалачкамі аднолькавага памеру. Алей нагрэць да кіпення, у разагрэты алей змясціць грыбы і абсмажваць іх датуль, пакуль яны не стануць залацістымі і хрумсткімі. Астыўшы алей разам з грыбамі выліць у бутэльку, зачыніць коркам, захоўваць пры пакаёвай тэмпературы.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

На гэтым зубы зьеў. — Хто на адным занятку ўсё жыцьцё правёў.

На гэтым сьвеця, як у карэця: едзіш, калышышся, пакуль ня вывірнішся. — Прыказвае той, каму зрадзіла шчасьце.

Надзеў бабскі андарак. — Хто пашоў на жончыну гаспадарку ў прымы (быццам дзеўка), пашоў замуж.

Надзьмуўся, як мыш на крупы. — Прыказваюць на таго, хто пагневаўся.

На добры лад сказаць. — Прыказвае той, хто прапануе слушны выснаў. (На добры лад сказаць, дык мы ўсе гаворым пустое).

Над сіратой Бог з калітой. — Калі беднаму пашанцуе разжыцца.

На жывой касьце мяса нарасьце. — 1. Прыказваюць, калі прадаюць худое скацьцё. 2. Гэтак цешаць выпадкава абяднелага чалавека, бо калі сам будзе жыў ды здароў, дык гаспадарку набудзе.

На жычкую крапіву мароз знайдзіцца. — Прыказваюць, калі нейкаму злачынцу ці арганізацыі злачынцаў жадаюць загубы. Жычкая крапіва пры першых восеньскіх замаразках мерзьне.

На злодзію шапка гарыць. — Калі нехта ў гутарцы закранае злачынства, дык вінавайца гэтага злачынства стане яго бараніць і гэтак сябе выдасьць.

На каго Бог, на таго й людзі. — На нешчасьлівага й людзі нападаюць бязьвінна.

На Казімеры зіма ўмера. — Заўвага сялян, што ад Казімера, 4 сакавіка, пачынае ўжо цяплець.

На Каляды сарочку надзівай новую, на Вялікдзінь - бялёвую, а на Сёмуху - сьмяротную. — На Каляды з-пад кажуха ня відаць і новай суравой сарочкі. На Вялікдзень выбеленую - бо ўжо можна расхінуць кажух, ужо цёпла. На Сёмуху бывае душна й можна надзяваць старэнькую вынашаную сарочку, як на сьмерць.

На лес гукні, дык лес уныя. — Калі на каго-небудзь выдумаюць нейкую напасьць, калі на яго натоўпам загавораць, дык гэта можа адбіцца ня толькі на ягонай славе, але й на здароў'і, бо навет лес унывае, калі без патрэбы на яго гукаюць.

На лечаным кані мала езьдзюць. — Аб ладжаных рэчах і лечаных людзях і жывёлах.

Налі ды выіш. — Аб няздольным да нічога чалавеку, які можа толькі гатовае (налітае) зьесьці.

На людзкі сьмех. — Прыказвае той, каму даюць нейкую недарэчную параду.

На Мацея дарога пацея. — Заўвага сялян на тое, што ад 24 лютага, ад Мацея, дарога пачынае макрэцца ад сонечнай цяпліні.

На мой век дурняў хваця. — Прыказваюць самаўпэўненыя ашуканцы-лайдакі.

На мой дурны розум. — Кажа спакойны пакорны чалавек, калі выказвае сваю думку.

На мядзьведзя галіна звалілася. — Калі пакаранае дзіця ці падлетак моцна плача-раве. Даўныя людзі казалі, што калі ў лесе на соннага мядзьведзя зваліцца галіна, дык ён із страху моцна раве.

На мядзьведзя ідзі - пасьцель гатуй. На дзіка ідзі - дошкі гатуй. — Старая паляўнічая прыказка. Пры няўдалым паляваньні на мядзьведзя ён можа пакалечыць і давядзецца хварэць. Пры няўдалым паляваньні на дзіка дзік можа разарваць і будзе патрэбная дамавіна.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz