Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ШЧАЎЕ ВЕРАБ’ІНАЕ

ДРАСЁН ПТУШЫНЫ

ДРАСЁН ЗВЫЧАЙНЫ

ДРАСЁН ПЕРЦАВЫ

АЛЕЙ З АРЭГАНО

 

На 750 мл аліўкавага алею, вам трэба 2 г. л сухога арэгано. Настойваць 2 тыдні ў цёмным месцы. Алей добры з рыбай, мясам і гароднінай.

 

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. — Прывітаньне-жарт прышоўшы ў чужую хату.

Добры сябра таго ні дасьць, што благая зямелька. — Сялянская прыказка аб благой зямлі, якая хоць і скупа родзіць, але з году ў год жывіць, чаго й найлепшы сябра ня зробіць.

Дождж ідзе - грыбы будуць. Дзеўкі растуць - бабы будуць. — Гэтак жартуюць, калі нарасьце шмат маладых дзяўчат.

Долках сядзь, і на зямлі ногі пастаўляй. — Жартам прыказваюць таму, хто ня мае дзе сесьці.

Доля мая чубатая - ніхто мяне ні сватая! — Жартам прыказвае тая дзяўчына, якой замуж не бяруць.

Дорага лыжка да абеду. — Прыказвае той, які можа й пераплаціў за рэч, безь якой ня мог абыйсьціся.

Дорага ня тое, што ў год, алі тоя, што ў рот. — 1. Прыказвае той, хто прадае ўборы, ці іншыя дарагія рэчы, каб купіць харчоў. 2. Прыказвае той, хто пераплачвае за хлеб, ці за іншыя рэчы, якія вельмі патрэбныя.

Дося блазнаваць, калі сталі й дзеці ўзнаваць. — Ня трэба вясьці пустой, няпрыстойнай гутаркі ў прысутнасьці дзяцей.

Доўгі язык мая. — Прыказваюць аб тым, хто ня можа трымаць сакрэтаў.

Доўгі, як жыдоўскі пачакай. — Ад жыда-гандляра часта доўга трэба чакаць заплаты-доўгу.

Доўгія рукі мая. — Аб тым, хто любе хоць што ўкрасьці.

Доўг ня грэя. — Селянін і ў пякучай патрэбе ня хоча залазіць у даўгі, а калі задаўжыўся - стараецца хутка яго вярнуць.

Дуб, дуб, - дай шлюб! — Жартаўлівая гіронія да тых, што жывуць бяз шлюбу, - быццам шлюб даваў ім дуб у лесе.

Дудар дудару дарма йграя. — Калі людзі аднаго рамясла адзін другому дапамагаюць.

Дурань дурня зная, дурань дурня й чапая. — Прыказваюць таму, хто зь недарэчным у жарты ўступае.

Дурноя сяло. — Прыказваюць на асобу, якая нешта недарэчнае зробе ці скажа.

Дурны, як рускі бот. — Прыказваюць на няцямкага ўбоістага чалавека.

Дурны, як сала бяз хлеба. — Прыказваюць аб тым, у каго «ня ўсё дома» ў галаве.

Дурня доўга шукаць ня трэба - ён сам сябе пакажа. — Прыказваюць аб тым, хто пры грамадзе недарэчнае слова скажа.

Дзіця трэба год качаць як яечка й пяць гадоў пасьціць, як авечку. — Аб пільнай, адданай працы маткі пры ўзгадаваньні дзіцяці.

Дзядзька ні бацька, а цётка ні матка. — Блізкія й найлепшыя сваякі ня могуць дзіцяці замяніць бацькі й маткі.

 • Дзяды вадзіць. — Гэтак прыказваюць, калі сваякі, суседзі й прыяцелі балююць па чарзе то ў ваднаго, то ў другога.

Дзяды ня мелі бяды, а ўнукі набраліся мукі. — Прыказка бадай-што гістарычная, з думкаю, што калі край быў вольны, дык дзяды жылі безь бяды, а ўнукі пад чужынцамі мучыліся і мучацца.

Дзякуй Богу, што мышы пагарэлі. — Прыказваюць, калі ў каго пры вялікім убытку здарыцца задаваленьне. Паходзе ад казкі-анэкдоту: У жыда апрача крамы ў мястэчку, была ў вёсцы сельская гаспадарка. Калі ў яго малацьба зацягвалася, дык мышы пераядалі снапы, што ня было чаго й малаціць. Мышы былі ягоныя страшныя ворагі. Калі яму паведамілі, што ў вёсцы ягонае гумно згарэла, дык ён пытае: «А дзе мышы дзеліся? - Згарэлі й мышы», - адказаў пасланец. Жыд з задаваленьнем заўважыў: «Дзякуй Богу што хоць мышы пагарэлі».

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz