Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

СУП

ЮХА

 

  

ГРАЧАНАЯ КАША

ДРАНІКІ

АЛЕЙ З РАЗМАРЫНАМ І ЧАСНЫКОМ.

 

-5-6 галінак свежага размарына,

-1 долька часныку,

-225 мл аліўкавага алею.

Размарын вымыць і добра прасушыць (зеляніна павінна быць абсалютна сухой, інакш будзе брадзіць). Галінкі парэзаць, каб змясціліся ў бутэльку, каля 30 хвілін пасушыць, расклаўшы на ручнік. Часнык ачысціць і пасушыць. З галінкамі размарына апусціць у стэрыльную сухую бутэльку. Даверху заліць алеем. Бутэльку закаркаваць і ўжываць мінімум праз тыдзень.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

І ў пекля пасярод дык пекна. Кепска й у раі, калі на краі. — Гэтта прыказваецца, што калі трапіш і ў найгоршае месца, але калі пападзеш пасярод кіраўніцтва, дык будзеш добра жыць. А й у найлепшым месцы, калі ў глухім закутку на краі, дык будзеш гараваць.

І чорт і баба, і жук і жаба. — Калі на некага нападаюць і моцныя й слабыя.

І чужога ні хачу, і свайго ні пушчу. — Прыказвае ашчадны й сумленны селянін.

Ішлі лысы із пляшывым - знайшлі яны грэбінь. - Ты лысы, я пляшывы, - ён нам ні патрэбін. — Жарт. Прыказваюць, калі грамада набыла можа й дарагую, але непатрэбную рэч.

Ішоў дзед бедны, знашоў кацёл «медны». — Калі беднаму здарыцца шчасьце.

Ішоў поп каля коп, а капа каля папа, а чырвоная нітка каля капілюша. — Жартаўлівая гульня словаў, ужываюць для спробы хуткага вымаўленьня так, каб ня зблытаць складоў. Часамі гэты жарт ужываюць як загадку: Ішоў поп каля коп сена, а зь ім ішла ягоная нізкая ды таўстая як капа, жонка.

І я ні я, і хата ні мая. — Прыказваецца, калі нехта выракаецца сваіх папярэдніх словаў і чынаў Каб агуркі радзілі, і каб пастушкі хадзілі. — Прыказваюць, калі садзяць агуркі, бо толькі тады пастушкі ходзяць у вагуркі, калі яны зародзяць.

Каб Бог даў майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду, сказаў жыд. — Аб тое, што беларускі селянін дэталёва перадумляе мінулыя свае памылкі й хібы.

Каб былі грудзі на завесах, дык-бы сэрца паказаў. — Гэтак упэўнівае той, хто даводзіць, што ён кажа шчырую праўду.

Каб веданьня дзе абвалішся, дык-бы абышоў тоя месца. — Гэтак разважаюць, калі здарыцца няшчасьце.

Каб гаварыць зь ім, дык трэба зялезнага бобу пад'есьці. — Прыказваюць аб тым, з кім цяжка згаварыцца, ці каго цяжка пераканаць. Боб - трывалая яда, а «зялезны боб» бадай-што яшчэ трывалейшы, вось таму й трэба зялезнага бобу пад'есьці, каб быць вытрывалым ды некага перагаварыць.

Каб гультай рабіў, дык-бы й дома хлеб быў. — Прыказваюць на валачашчага чалавека, які ходзе па сьвеце быццам шукаць хлеба.

Каб майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду. — Гэтак прыказвае мешчанін аб сялянскім розуме.

Каб ня дзірка ў роця, дык хадзіў-бы ў злоця. — Гэтак наракае бедны, што ўсё жыцьцё ён працуе толькі на ежу.

Каб ня ежка, ні адзежка, дык была-бы грошы дзежка. — Чалавек весь свой век працуе на ежу й адзетак.

Каб ня клін ды ня мох, дык-бы цесіль здох. — Гэтак жартуюць зь цесьля, што ён з дапамогай кліна й моху ліквідуе свае хібы ў рабоце.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz