Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КРАПІВА ЖЫГУЧКА

АМЕЛА БЕЛАЯ

ПАДАЛЕШНІК ЕЎРАПЕЙСКІ

ШЧАЎЕ ГУСТОЕ

АЛЕЙ З АПЕЛЬСІНАМІ.

   

-500 мл алею,

-апельсінавыя скарыначкі,

-1 ст. лыжка раздушаных зерняў каляндры.

Усе кампаненты пакласці ў бутлю, заліць алеем, закаркаваць і паставіць на 1-3 тыдні ў халоднае цёмнае месца. Затым працадзіць скрозь сіта, разліць у сухія чыстыя бутэлькі і добра закаркаваць.

  

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Дзе няняк многа, там дзіця бязнога. — Аб гаспадарцы, дзе шмат работнікаў, але няма парадку, бо кажны спадзяецца, што нехта іншы зробе, а работа застаецца нязробленай.

Дзе піва варуць, там і п'юць. — Калі пры вырабе нейкай ежы ці харчовых прадуктаў там-жа іх і спажываюць.

Дзе піва п'юць, там і разьліваюць. — 1. Калі пры пачостцы разьліваецца пітво. 2. Прыказваюць, калі пры разьдзеле нейкай маемасьці здараецца невялікі ўбытак.

Дзе позная ральліца - родзя гірса, мятліца. — Прыказваюць сяляне, калі позьняцца з часам воранкі.

Дзе раньняя ральліца - родзя жыта, пшаніца. — Прыказваюць сяляне аб паравой воранцы пад пасевы збожжа.

Дзе рост, там і ўмалот. — 1. Калі парасло збожжа, дык зь яго можна спадзявацца й добрага ўмалоту. 2. Аб чалавеку, калі ён вялікі й моцнага складу цела, дык можна спадзявацца, што зь яго будзе добры работнік.

Дзе сеў, там і прыкіпеў. — Аб нярупным чалавеку, які, калі пашлюць яго за патрэбай, ён заседзіцца на доўгі час.

Дзе сіраце бацьку браць. — Калі патрэбная нейкая рэч, а яе няма дзе дастаць, дык трэба прыдумляць, каб безь яе абыйсьціся.

Дзесятаму закажа. — Калі некага слушна пакараць за злачынства, дык дзесяць зарачэцца гэта рабіць.

Дзе тут у вубоствя жывучы ды зь перцам есьці. — Калі нехта да благой адзежы, ці дрэннай снасьці ды аздабленьні вешае.

Дзе ўжон, там і ўмалот. — Калі шмат нажата, дык можна спадзявацца, што шмат і намалоціцца.

Дзе хвэст - і йіна там ест. — Гэтак, у простым сэньсе, высьмейваюцца ахвотнікі наведваць хвэсты й кірмашы. Гэтак прыказваюць і да тых, хто без запрашэньня цісьнецца на чужыя балі-бяседы й хто ўмешваецца ў чужыя справы, калі яго ня просяць.

Дзеці, дзеці! Дзе мне вас падзеці? — Так бядуюць бацькі, калі дзеці благія.

Дзе чорт ні араў, там сеіць ні стаў. — Калі хто ня хоча рызыкаваць нечым, бо не спадзяецца ўдачы ў дадзенай справе.

Дзе чорт ня зможа, там бабу пашле. — Перакананьне, што баба быццам мае большыя здольнасьці на тое, каб зьвесьці чалавека на благое, як сам чорт.

Дзісятая вада на кісялі. — Прыказваюць гэтак аб далёкім сваяцтве, калі яно часам ставіцца за перашкоду жанімства. Ваду на кісялі мяняюць гэткім парадкам: змолаты авёс разам з пасеямі намочваюць вадой. Праз 5-3 гадзін цэдзяць усё праз рэшата. Пасеі, што засталіся на рэшаце, выціскаюць рукамі ды ізноў намочваюць, а праз колькі гадзін ізноў працэджваюць ды выціскаюць. І калі гэтыя пасеі перамыюць гэтак разоў зь дзесяць, дык дзесятая вада будзе чыстая й зусім непадобная да першага цэду.

Дзісятуха-сакатуха. Сакоча або мяцеліца каля вуглоў, або вада каля платоў. — Дзісятуха - дзесяты тыдзень па Калядах. Старадаўная сялянская прыкмета, што гэтым часам могуць быць і зімовыя завеі, і веснавыя паводкі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz