Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ШАБЕЛЬНІК БАЛОТНЫ

ДУБРОЎКА СЕРАБРЫСТАЯ

ДУБРОЎКА ПРАМАСТАЯЧАЯ, КАЛГАН

ДУБРОЎКА ГУСІНАЯ

 

АЛЕЙ З ЯДЛОЎЦАВЫМІ ЯГАДАМІ.

 

-2 бутона гваздзікі,

-1 г. лыжка зерняў белага перцу,

-1 кавалачак кораня імбіра, велічынёй з арэх,

- некалькі ядлоўцавых ягад,

-1 мушкатавая кветка,

-200 мл аліўкавага ці сланечнікавага алею.

Гваздзічку і перац змясціць у стэрыльную абсалютна сухую бутэльку. Імбір ачысціць, нарэзаць тонкімі долькамі і яшчэ раз прасушыць. Долькі імбіра змясціць у бутэльку, заліць алеем, закаркаваць і захоўваць у халодным месцы. Гародніна і бутэлька павінны быць абсалютна сухімі, інакш яны будуць брадзіць.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Круціцца, як скурат на агні. — Прыказваюць, калі вінны вышуквае розныя прычыны, каб аправіцца ад віны.

Крывоя кола проста ня коціцца. — Благі чалавек папраўдзе ня жыве.

Крыўда праўдзя вочы выкалала. — Прыказваюць, калі крыўда перамагае. Прыказка паходзе ад казкі: Жылі на сьвеце Праўда й Крыўда. Праўду ўсюды любілі, а Крыўду ненавідзелі. бо Праўда людзям заўсёды памагала, а Крыўда крыўду рабіла. Нарэшце Крыўда Праўдзе вочы павыколывала й сама запанавала на сьвеце.

Крычыць, аж поля разьлігайіцца. — Прыказваюць, калі нехта моцна крычыць на полі.

Крычыць, як сьвіня ў плот ушчаміўшыся. — Прыказваюць, калі нехта дзіка, нема крычыць ды ня слухае, што іншыя кажуць.

Ксёндз-дабрадзей пасьвяньці хатку: німа парадку. — Прыказваюць, калі ў хаце звадка, а ня відаць, хто вінен - напэўна чорт.

Куды вецір вея, туды й лозы гнуцца. — Прыказваюць таму, хто сьлепа ідзе за натоўпам.

Куды конь з капытом, туды й рак з клюшняй. — Высьмейваюць таго, хто сьлепа наследуе іншых.

Кумоўства ні папоўства і прыданства ні панства. — Хоць поп і кум разам дзіця хрысьцяць, але поп за хрост бярэ грошы, а кум плаце папу дый радзісе дае падаркі. На вясельлі за сталом прыданкі займаюць апошняе месца.

Купіў-бы сяло, дык грошы гало. — Гэтак прыказвае бедны.

Купіў за пяць пальцаў. — Гэта азначае: схапіў пяцю пальцамі, украў.

Купіць ні купіць, а патаргаваць можна. — Прыказвае той, хто прабуе свайго шчасьця ў нейкім прадпрыемстве.

Куры, сьвіньня вон: машыраваць пайду. — Прыказваюць, калі няпрошаны госьць запанаваў у хаце гаспадара. Прыказка паходзіць ад таго, што даўней маскалі вайскоўцы стаялі ў вёсках на пастоі.

Лазовую літанію адпраўляць. — Прыказваюць, калі нехта бязупынку лаецца й кляне.

Лапамі араць. — Калі нехта не даецца ўгаварыць, не згаджаецца: «Яго ўгаварваюць, а ён лапамі арэ».

Лапці лазовыя піраносюць боты казловыя. — 1. Аб трываласьці сялянскага роду, што перажывае арыстакратаў (якія насілі казловыя боты). 2. Якія-б нятрывалы ні быў лазовы лапаць, ды ён трывалей за казловы бот.

Ласкавая цілятка дзьве маткі сьсе. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб яны ня былі ўпартымі й брутальнымі, але ветлівымі й паслушнымі, бо толькі тады будуць іх хваліць і дапамагаць ім.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz