Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КАЗЯЛЕЦ ЕДКІ

ПЫЛЮШНІК МАЛЫ

БАРБАРЫС ЗВЫЧАЙНЫ

ПАДТЫННІК ВЯЛІКІ

АЛЕЙ З ЧАБОРАМ І ЛАВАНДАЙ.

 

-3 галінкі чабора,

-1 галінка лаванды,

-1 галінка лаванды з кветкамі,

-500 мл аліўкавага алею.

Галінкі травы асцярожна апаласнуць, абсушыць і затым 3 дні сушыць. Праз 3 дні галінкі пакласці ў падрыхтаваную бутлю. Заліць аліўкавым алеем. Бутлю зачыніць і паставіць на 14 дзён у халоднае цёмнае месца (склеп).

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Калі ні піраскочыў, дык ні кажы «гоц!». — Прыказваюць таму, хто хваліцца загадзя, недакончыўшы нейкае справы.

Калінкай заламаў. — Калі нехта некуды зарокся хадзіць.

Калі ня выпаўніліся рэкі вясной, дык выпаўнюцца летам. — Сялянская варажба: Калі зіма маласьнежная й вясной ня было паводкі, дык будзе дажджлівае лета й будуць паводкі летам.

Калі ня поп, дык ні ўбірайся ў рызы. — Калі ня майстра пэўнай работы ці справы, дык за яе не бярыся.

Калі няўрод, дык і ніўмалот. — Прыказваюць, калі мала намалоцяць.

 • Калі пагонішся за двума зайцамі, дык ніводнага ня зловіш. — Прыказваюць таму, хто бярэцца выконваць дзьве справы адразу.

Калі пагонішся за чужым, дык сваё страціш. — Калі зайздрывы захоча заўладаць чужым багацьцем, дык і сваё страце.

Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў. — Паважны й разважлівы чалавек ніколі ня будзе ўмешвацца ў дробязныя справы. Прыказка паходзе ад казкі: Валы аднаго селяніна зазыгавалі ды пабеглі праз дворную зямлю. Дворныя парабкі загналі валоў у панскі хлеў. Селянін пашоў у двор па валы там, стаўшы на ганку, у голас разважае: «Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў, бо паны, што вышлі з прастакоў, дзёрскія й хамаватыя, а паны радавітыя людзі паважныя й бяз дай прычыны чапіцца ня будуць». Калі пан пачуў гэткія сялянскія разважаньні, сказаў аддаць валоў, бо кажны пан хоча, каб яго ўважалі за «пана з паноў».

Калі пашоў ваяваць Кітай, дык жыць кідай. — Прыказка па паходжаньні можа й гістарычная, але цяпер ужываецца ў жартаўлівым тоне, калі слабы й недалужны чалавек ушчынае бойку.

Калі піраначуім, дык болі пачуім. — Ня трэба сьпяшацца разьвязваць заблытаную справу, а лепш адкласьці яе на далейшы час і сабраць дакладнейшыя аб ей весткі.

Калі пойдзіш нацянькі, дык праходзіш тры дзянькі. — Шукаючы новага, прасьцейшага шляху больш страціш часу, як ідучы старой, ведамай дарогай. Прыказваюць таму, што пробуе жыцьцё наладжваць новым, але не правераным спосабам.

Калі прапаў мех, дык і на бацьку грэх. — Калі нейкая рэч зьгіне, дык у кражы падазраюць навет і роднага бацьку. Прыказваюць, калі шукаюць пакрадзеных рэчаў і ў паважных, шанаваных людзей.

Калі сабака змалку прывыкня праз вокны лазіць, дык яго гэткім і воўк зьесьць. — Прыказваюць аб тым, хто змалку прывык да нейкіх шкодных ці немаральных налогаў, зь якімі ён і памрэ.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz