АЛЕЙ З РАЗМАРЫНАМ ЦІ ЧАБОРАМ
У вялікую прыгожую бутэльку ёмістасцю 300 мл спакаваць 2-3 свежыя галінкі размарына ці чабора. У рондалі злёгку награваць 300 мл аліўкавага алею на працягу 2-3 хвілін. Акуратна пераліць у бутэльку. Даць пастаяць прынамсі 24 гадзіны.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Каб пілося, елася й болі хацелася. — Прыказвае гаспадар, калі частуе гасьцей.
• Каб праз маё гарлечка ды цікла рэчка, дык-бы я напіўся. — Прыказваюць гультаю, які ляніцца самога сябе абслужыць.
• Каб сьвіньні рогі, дык-бы йіна ўвесь сьвет збала. — Прыказваюць аб злосным, але слабым чалавеку.
• Каб тваё слоўца ды Богу ў сэрца. — Прыказваюць, калі дзякуюць за добрыя пажаданьні.
• Каб ты гэтак з духам быў, як гэта праўда. — Прыказваюць манюку.
• Каб ты гэтак з носам быў, як гэта праўда. — Прыказваюць манюку.
• Каб ты ў галёнку сьвістаў. — Гэтак старыя лаялі падшыванцаў, што ў хаце сьвісталі. Старыя верылі, што ў тэй хаце віхор страху зьдзярэ, у якой сьвісталі.
• Каб цябе качка стаптала. — Гэтак жартуюць з малых дзяцей.
• Кабыла за дзелам, а жарабя бязь дзела. — Прыказваюць, калі нехта, запрошаны ў госьці ці на бяседу, прыходзе й сам і прыводзе з сабой незапрошанага.
• Кавалер сьвіньні па каўнер. — Гэтак высьмейваюць падлетка, які ўяўляе сябе дзяцюком.
• Каваль куе - жонка пяе. — Калі ў каваля ёсьць работа, дык ёсьць і грошы, а тады жонка пяе, бо багатая.
• Каваль робя людзьмі, а сталяр робя грудзьмі. — Прыказваюць таму, што кавалю дапамагае каваць завозьнік, што прывёз работу, а сталяр сам мусе выконваць усю работу.
• Кажа Марац Калядоўцу: каб я ў тваім чася быў, дык-бы быку-трацьцяку рог зьбіў. — Сялянская прыказка аб жорсткасьцях месяца Марца (Сакавіка), які пазьбіваў-бы рогі бойкаму быку-трацяку, калі-б быў у часе Каляд.
• Кажушок дзяржыць душок. — Гэтак сяляне ўсхваляюць кажух.
• Кажы таму, хто ня ведая. — Гэтак спыняюць гутарку манюкі.
• Казала качарга гуляці да чацьвірга. — Даўней вясельле ў Беларусі звычайна працягвалася да серады, але калі госьці разгуляюцца, дык працягвалі вясельле й да чацьвярга. А калі й у чэцьвер госьці не разыходзіліся, дык гаспадару даводзілася разганяць вясельле качаргой.
• Казаў той. — Сялянская прымаўка перед удалай прыказкай ці выказам.
• Кайіньня позна ходзя. — Гэтак прыказваюць таму, хто хоць і раскайваецца аб сваіх паступках ці паводзінах, але страчанага ня можа вярнуць.
• Калі баба хрома, дык сядзі дома. — 1. Тут прыказваецца да таго, што калі хто нядужы, дык хай не бярэцца за цяжкую работу. 2. Хто няздольны да нейкае работы, хай за яе не бярэцца.
• Калі Бог дасьць, дык у вакно падасьць. — Шчасьлівага шчасьце знойдзе й у ягонай хаце.
• Калі Бог захоча чалавека пакараць, дык перш розум адбярэ. — Прыказваюць, калі нехта папаўся ў бяду праз сваю дурноту й неразважлівасьць.
• Калі Бог ні дапусьця, дык сьвіньня ня зьесьць. — Гэтак адказваюць на пагрозу слабых ды нікчэмных людзей.
• Калі брусьніца чырванабока, дык парабак насьпіць вока. — Брусьніцы пачынаюць чырванець у канцы ліпеня, калі ноч прыбудзе, таму парабак тады ўжо напалову высыпаецца.
• Калі будзім у Бога годны, дык ня будзім галодны. — Прыказваюць таму, хто надта шмат клапоціцца аб ежы, бо не адна ежа патрэбная для людзкога жыцьця.
• Калі будзіш міняць, дык будзя хамут гуляць. — Гэтак папераджаюць таго, хто мае ахвоту мяняць коні з гандлёўшчыкамі.