АЛЕЙ САЛАТНЫ ГРЫБНЫ
-алей - 500 г
-грыбы свежыя - 150 г
Свежыя грыбы (рыжакі, шампіньёны, апенькі, белыя) перабраць, ад смецця, вымыць і вельмі дробна нарэзаць. У разагрэтым алеі абсмажваць грыбы датуль, пакуль яны не стануць залацістымі і хрумсткімі. Астыўшы алей разам з грыбамі выліць у бутэльку, шчыльна зачыніць. Самае смачнае масла атрымліваецца з рыжыкаў. У дні паста ім добра паліць адвараную бульбу ці рассыпістую кашу.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Лісіца жука на леташнім вогнішчы пікла й казала: «Сьпёкся, падсох, аж трашчыць!» — З казкі аб лісіцы. Прыказваюць, калі нехта хвале сваю благую ежу ці работу.
• Лісіца пад барану ад дажджу хавалася й казала: «А ўсё-ж ні кожная капка капня!» — З казкі аб лісіцы. Лісіца ад сабак пад барану хавалася, а казала, што ад дажджу. Калі нехта робе паважныя захады, але, каб ня выдаць сакрэту, паясьняе свой паступак малаважнай прычынай.
• Лобам дзьверы адчыніць. — Прыказваюць таму, каго з хаты выганяюць.
• Лобам сьцяны ні праб'еш. — Прыказваюць, калі нехта хоча змагацца супроць вялікай сілы.
• Лой скуру пад'еў. — Прыказваюць, калі нехта зь вялікай выгады няведае, што рабіць і даходзіць да шаленства.
• Лыс бес. — Прымаўка. Лыс бес, каб яна хоць хату падмяла.
• Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык йіна горы сьвярбіць. — Прыказваюць аб сабе тыя, што ашукаліся ў каханьні.
• Людзей слухай, алі й свой розум май. — Перасьцерагаюць таго, хто лёгка, без развагі паддаецца нейчай парадзе.
• Людзі божжы сабакі. — Прыказваюць, калі нейкую выдуманую на чалавека няславу грамадой перагаварваюць на розныя лады.
• Людзі ўміраюць і нам загадаваюць, а мы сухароў насушым ды за імі рушым. — Гэтак жартуюць на хаўтурох.
• Людзкія жонкі кросны ткуць, а мая Тэкля лён трэпля. — Прыказвае муж, калі ў ягонай жонкі нейкая няўпраўка ў рабоце.
• Лянога каня пугай ні спужаіш. — Прыказваюць таму, хто сорамам хоча пераканаць злодзея, ці іншага злачынцу.
• Мае й блохі былі падохлі. — Прыказвае той, хто апавядае, як яму некалі здарыўся вялікі пярэпалах.
• Мае красенцы, мае сушэнцы, зівайця, як сьвякроў на нявестку, або як мачыха на падчырыцу. — Прыказвае ткальля, калі затыкае кросны.
• Мае сані бягуць самі. — Жартуюць дзеці, калі коўзаюцца на санках з гары.
• Мае слугі пагнуліся ў дугі. — Прыказвае той, чые работнікі ці па хваробе ці таму, што незадаволеныя, слаба працуюць.
• Маім салам ды па маей скуры мажа. — Прыказвае той, каму нехта дагаджае ягонай-жа працай.
• Маіш статак, трэба мець і ўпадак. — Разважаюць таго, хто мае нейкі ўбытак у гаспадарцы.
• Майстра, майстра, - ня псуй клін! — Прыказваюць, калі няўмека бярэцца за паважную работу.
• Май усяго даволі, а бяды ніколі. — Пажаданьні дабра.
• Маладось - дурнось. — 1. Прыказваюць старыя, калі ім успамінаюць іхныя памылкі й дурноту ў іх маладыя гады. 2. Гэтак старыя прыказваюць на непаважныя паводзіны маладых.
• Маленькі сабачка да веку шчаня. — Прыказваюць на малога брахуна-лайдака.
• Мал залатнік ды дораг. — Прыказваюць малыя людзі, калі іх нехта ганьбуе за рост.
• Малоя - цалоя, а большая - папалам. — Гутарка аб благім мліве. Прыказваюць аб работніку, які шпарка робе, але ягоная работа дрэннай якасьці.
• Малы жук ды вялікі гук. — Калі малы чалавек ды вялікага крыку наробе.
• Малыя дзеці - малы й клопат, а вялікія дзеці - вялікі й клопат. — Прыказваюць бацькі, калі ёсьць шмат выдаткаў на большых дзяцей або калі дзеці распусныя ды робяць бацьком шмат клопату.