Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

АРЭХ ГРЭЦКІ

ЛЯШЧЫНА ЗВЫЧАЙНАЯ

БЯРОЗА НІЗКАЯ

БЯРОЗА ПАВІСЛАЯ, БАРАДАЎЧАТАЯ

АЛЕЙ САЛАТНЫ З МАЦЯРДУШКАЙ

  

-алей раслінны - 500 г

-мацярдушка звычайная (зеляніна сушоная) - 20 г

-зеляніна пятрушкі сушоная - 5 г

-перац салодкі сушоны - 1 ст. лыжка

-цукар пясок - 1 ст. лыжка

-воцат фруктовы - 100 г

Мацярдушку здрабніць і заліць алеем. Вытрымаўшы 1 тыдзень, працадзіць праз тканіну. Зеляніну пятрушкі і салодкі перац здрабніць у парашок, прасеяць і заліць фруктовым воцатам, дадаць цукровы пясок. Вытрымаць 4 гадзіны, змяшаць з працэджаным алеем, заліць у бутэльку і добра ўзбоўтаць.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Дай Божа чутая відзіць. — Прыказваюць, калі пачуюць добрую, хоць і мала праўдападобную навіну.

Дай, Божа, яму свой занятак. — Зычуць таму, хто прычыніўся да разладу чужой сям'і, або цешыцца з чужой бяды.

Дакажы славы. — Гэтак заахвочваюць выканаць цяжкую работу.

Далі каляду. — Прыказваюць, калі некага без пары адправілі з работы ці звольнілі з працы.

Далі паложыш - бліжэй возьміш. — Калі нейкую рэч прыхаваеш, дык у патрэбе хутчэй яе знойдзеш.

Далі ў лес - болі дроў. — Гэтак перасьцерагаюць, каб нехта ня ўступаў у доўгія спрэчкі або каб не заводзіў справы ў судзе.

Да нашага берагу нічога добрага ні прыплыве, - то трэска, то бруд. — Прыказваецца, калі малавартасны чалавек прыбудзе ў сям'ю, у суседзтва, або благі ўрадовец зьявіцца на грамадзкую працу.

Да пары жбан ваду нося. — 1. Калі нешта старое паламалася. 2. Калі нехта памёр. 3. Калі зловяць злодзея, што доўга краў.

Да Прачыстай памый, памяці, і пірапечаў напячы. — Прачыстая, або Спажа прыпадае 15 жніўня. Да гэтага часу жытняе жніва кончана, дык гаспадыні ёсьць час памыць бялізну й вычысьціць хату, ды ёсьць з чаго й перапечаў напячы, бо ёсьць мука новай уроды.

Дараванаму каню ў зубы ні глядзяць. — Прыказваецца таму, хто прыглядаецца да дараванай ці знойдзенай рэчы, ці яна добрай якасьці.

Дар за дар. — За зробленае дабро трэба адплаціцца дабром, або - за прычыненае ліха ліхам.

Дар за дар, а дарма нічога. — Адплата строга па заслугах.

Дарма й каза ваўку ні скача. Калі каза ваўку паскача, дык воўк яе зьесьць. — Прыказваюць таму, хто за зробленае дабро адплачвае злом свайму дабрадзею.

Дарога ня сьпіць. — Прыказваюць таму, хто баіцца ночы адзін ехаць, ці йці ў дарогу, бо-ж на дарозе заўсёды знойдуцца падарожныя.

Да Спаса (6 жніўня) сена сохня пад кустам, а пасьля Спаса ня хоча сохнуць і на кусьця. — Напамінак гаспадаром, што трэба старацца, каб да канца ліпеня сена было пакошана.

Дасьць Бог дзень, дасьць і пажытак. — Для развагі таго, хто бядуе, як ён будзе жыць, калі пастарэе.

Дасьць Бог доньку, дасьць Бог і дольку. — Прыказваюць бацьком, якія наракаюць, што ў іх родзяцца дочкі, а не сыны.

Датуль маці міла, пакуль пяты мыла. — Упікаюць дзецям, якія ня хочуць дапамагаць старым бацьком.

Даў-бы шэліг на малебін, дык самому патрэбін. — І на добрую справу ня можна аддаць таго, што пільна патрэбна сабе.

Даў лататы. — Уцёк.

Даў рады. — Справіўся з работай ці заданьнем.

Даў таўкача. — Прыказваюць таму, хто стаўся пераможцам, для прыкладу: калі маладзейшы брат перш школу кончыў за старэйшага, ці калі перш ажаніўся або калі маладзейшая сястра перш замуж вышла.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz