Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ДРАСЁН ЗМЯІНЫ

ГРЫЖНІК ГЛАДКІ

СВЕТНІК ЗЯЗЮЛІН

МЫЛЬНІК ЛЕКАВЫ

АЛЕЙ З ЦЫТРЫНАЙ.

 

-цытрынавыя скарыначкі,

-1 ст. лыжка раздушаных зерняў каляндры,

-500 мл алею.

Усе кампаненты пакласці ў бутлю, заліць алеем і паставіць на 1-3 тыдні ў цёмнае месца. Затым працадзіць скрозь сіта і разліць у чыстыя сухія бутэлькі і добра закаркаваць.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Калі будзіш усё ведаць, дык скора састарэішся. — Прыказваюць дзецям, ці падлеткам, якія цікавяцца справамі неадпаведнымі іхнаму веку.

Калі валіцца малы, дык Бог падкідая падушачку, а калі стары валіцца, дык Бог падкідая барану. — Прыказваюпь, калі стары зваліцца, дык звычайна скалечыцца, ці заб'ецца, а малы пры гэткай-жа прыгодзе застаецца непашкоджаны.

Калі веруць, дык ні правірайся. — Хто набыў давер у грамадзе, хай яго ня губляе праз злоўжываньне.

Калі вінін, дык аддаць павінін. — Напамін людзям, каб былі справядлівымі й сумленнымі ў дачыненьні да іншых.

Калі вісець, дык за абедзьве нагі. — Калі пачаў нейкую справу, хай сабе й рызыкоўную, даводзь яе да канца.

Калі вядзецца, дык і на шчэпку прадзецца. — Калі некаму ручыць, дык ён мае посьпехі й без адмысловых захадаў.

Калі дало зрабіць, дык дасьць і зьесьці. — Сялянскія заўвагі аб надвор'і: Калі сухое лета й няма перашкоды ў зборы збожжа й сена, дык прыйдзе марозная зіма, статак зьесьць больш корму, і сена нястане.

Калі да Спаса жыта ні зьбярэш з поля, дык посьля Спаса яно само пойдзя ў зямлю. — Сялянская прыказка аб тым, што посьля Спаса (6 жнівеня) жыта асыпаецца.

Калі да цябе ня п'юць, дык і ні кажы «Здароў будзь!». — Прыказваюць таму, хто настырліва набіваецца ў кампанію, дзе ён не пажаданы.

Калі дзень даўжэя, дык нітка карацея. — Жаночая прыказка, бо бабы й дзеўкі найболей спрадаюць кудзелі вечарамі й досьвіткамі, калі доўгія ночы. Калі-ж дзень стане доўгі, тады яны адрываюцца ад пражы на іншыя работы ў гаспадарцы.

Калі ёсьць - жары, а німа - мры. — Прыказваюць гаспадару, які жыве толькі сёньняшнім днём.

Калі жонка ні адпрадзе, дык так прападзе. — Выказваюцца аб ненадзейным даўжніку.

Калі за сваім йізыком слова ня ўдзержыш, дык і на чужы язык ні спадзівайся. — Прыказваюць, калі нехта каракае, што яго сябра выдаў ягоны сакрэт.

Калі захочыш за чужую залабніцу ўзяцца, дык і сваю мусіш падставіць. — Прыказваюць да таго, хто ўступае ў бойку, каб пабіць некага, бо ён і сам рызыкуе, што будзе пабіты.

Калі захочыш сабаку ўдарыць, дык і кій знайдзіш. — Прыказваюць у шмат якіх выпадках. Калі захочаш зь некім пасварыцца, дык і прычыну знойдзеш.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz