Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БАРКУН БЕЛЫ

КАНЮШЫНА ЛУГАВАЯ

АСТРАГАЛ САЛОДКАЛІСТЫ

 

 

ВЯЗЕЛЬ СТРАКАТЫ

 

 

 

АЛЕЙ САЛАТНЫ З ЗАПРАВАЙ “БУКЕТ МАГІ"

 

-алей раслінны - 500 г

-заправа сухая "Букет Магі" - 100 г

Алей нагрэць да кіпення і ўсыпаць заправу "Букет Магі". Астуджаны алей разліць у бутэлькі і шчыльна зачыніць коркам. Правільна прыгатаваны алей мае прыемны водар зеляніны.

  

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Малыя дзеці спаць ні даюць, вялікія дзеці жыць ні даюць. — Наракаюць гэтак бацькі, калі іхныя дзеці іх крыўдзяць.

Маляр мажа ды ня еўшы спаць ляжа. — Прыказваюць мастаку, калі ягоная праца матар'яльна яго не забясьпечвае.

Мама есьці! - Адкуль прышлі весьці? — Жартуе маці, калі дзеці есьці просяць.

Мама, мама! Вось мяне хлопцы любюць, бо калі выйду на вуліцу, дык за кулакамі сьвету ня віджу. — Жарт на прыказку: «Хто любіцца, той чубіцца».

Мана наверх выйдзя. — Гэтак разважаюць таго, хто наракае, што на яго ўзлажылі нейкую напасьць, наманілі.

Марац мацая за паліц. — І ў сакавіку бывае сьцюдзена ў рукі.

Мароз сем баб павёз. — Жартуюць гэтак, калі вялікі мароз прыцісьне.

Мароз - сто пудоў на воз. — Аб добрай саннай дарозе.

Масква сьлізам ня вера. — Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў частых войнаў з Маскоўшчынай, калі маскоўцы ў Беларусі высякалі часта ўпень нявінных людзей, не зважаючы на іхны плач ды мольбы.

Маскоўскія дактары вынюць душу біз пары. — Прыказвалі, калі ў вайсковых маскоўскіх шпіталёх умірала шмат жаўнераў.

Масла пагасла, сала патала, а кілбасе ліха стала. — Гэтак жартуе гаспадыня, калі ўся скаромніна вышла й няма чым гасьцей частаваць.

Матаіцца каля вуш. — Гэтак кажуць, калі нешта хочуць прыпомніць, а яно на памяць ня прыходзе.

Маўчы, бо начну таўчы. — Жарт-пагроза, каб не выдаваць сакрэтаў.

Маўчыць, як мыла зьеўшы. — Прыказваюць на таго, каму няма чаго казаць ад сораму.

Маці пра сваё дзіця, якое ў дарозе, добра ня думае. — Калі дзіця ў дарозе, дык маці ноч ня сьпіць і думае, што яго абакралі ці забілі.

Маючы паршываю галаву, ня трэба ў дух лезьці. — Прыказваюць таму, хто ня мае адпаведнага здароў'я ці здольнасьцяў, а бярэцца за такую справу, якой ня ў сілах выканаць.

Мая душа ні крывая - усё прымая. — Гэтак жартуе госьць, калі гаспадыня перапрашае, што можа страва яму не да смаку.

Мая кароўка ацялілася. — Кажа - хто дачакаўся бязупыннага прыбытку.

Мая хата з краю й я нічога ні знаю. — Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў грамадзкія справы.

Месца, як старой бабя сесьці. — Прыказваюць, калі трэба ня зусім малое месца, бо старая баба ня любе, каб да яе блізка прыхіналіся.

Мець на воку. Ня выпускаць з зроку, сачыць за нечым.

Мілая дабро, алі бруха адно. — Жартуючы прыказвае госьць, калі яго запрашаюць, каб болей еў.

Міл жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. — Прыказваюць, калі зайздрывы квапіцца на нешта завіднае, але ня мае магчымасьці скарыстаць яго.

Мілы мой крадзеж, куды мяне завядзеш? — Гэткае пытаньне ставяць злодзею ці іншаму злачынцу.

Мілы мой спакою - добра жыць з табою. — Прыказваюць сумленныя людзі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz