Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ПАМЕРАНЕЦ

АПЕЛЬСІН

ГРЭЙПФРУТ

МАНДАРЫН

ЯК ПРЫГАТАВАЦЬ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ НА ТРАВЕ?

 

Аліўкавы алей шматлікія сотні гадоў ужываецца ў якасці пышнага сродку для уходу за скурай. У дадатак да выдатных увільгатняючых уласцівасцяў, аліўкавы алей на траве можна выкарыстоўваць у якасці масажнага алею, а таксама асновы для падрыхтоўкі ласьёнаў, мазяў, бальзамаў для губ і іншых касметычных прэпаратаў. Вазьміце 3/4 шклянкі свежай травы ці 1/8 шклянкі сушонай, а таксама 1 шклянку аліўкавага алею. 1. Здрабніце ў блендэры траву. 2. Пакладзіце здробненую траву ў чысты сухі слоік. 3. Наліце 1 шклянку аліўкавага алею. Слоік шчыльна зачыніце і добранька страсяніце. 4. Пастаўце слоік на падваконнік прыкладна на два тыдні. Штодня падтрасайце яе змесціва, каб экстракт травы увабраўся ў алей. 5. Праз два тыдні сумесь неабходна працадзіць. Атрыманы аліўкавы алей на траве разліце ў пасудзіны з цёмнага шкла і падпішыце.

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Бацька пайшоў сабакам сена касіць. — 1. Гэтак кажуць дзеці, якія ня знаюць свайго бацькі. 2. Гэтак кажуць і тыя дзеці, якіх бацька сядзіць у вязьніцы за крымінальныя злачынствы. 3. Гэтак кажуць і тыя, якіх бацька выракся й круціцца нейдзе па сьвеце.

Бацька шапкі ні купіў - ніхай вушы мерзнуць. — 1. Прыказваюць да тых, якія, ня маючы моднай адзежы, будуць мерзнуць, але не апрануць адзежы простай. 2. Прыказваюць таксама тым ганарыстым людзям, што, калі ім не ўдалося заняць высокай паважнай працы, дык гатовы галадаць, але ня будуць працаваць на простай рабоце.

Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. — Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў.

Бача вока, дзе пячэцца кока. — Прыказваюць, калі нехта цісьнецца да тога месца, дзе можна пажывіцца.

Бача вока ды ісьці далёка. — Хоць відаць і панадная рэч, але шкада клопатаў на тое, каб яе дасягнуць.

Бача вока, ды ляжыць высока. — Хоць рэч і панадная, але немагчыма яе дабыць.

Бачыў Бог працу, алі пашкадаваў мазаля. — Прыказваюць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў.

Бачыў кум сонца? — Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пры працы, якога ён перш не разумеў.

Беднай сіраце даварыцца ў жываце. — Аб тым, што гаротнай сіраце даводзіцца есьці страву абы як прырыхтаваную й недавараную.

 • Бедны ў балоця. — Гэтак даўней прыказваў той, каго называлі бедным, бо ніхто, апрача старцаў-убогіх, ня любіў, каб звалі яго бедным. Бедным называлі чорта, які прымушаны вечна сядзець у балоце.

Белы, як сьнег на кузьні. — Жартаўлівае прыраўнаньне. На кузьні сьнег заўсёды чорны.

Белыя рукі чужую працу любюць. — Гэтак прыказвалі сяляне багатым ліхвяром.

Б'ецца, як рыба аб лёд. — Пра чалавека, што цяжка працуе й выбіўся з сіл.

Біда, калі ня п'ецца й вада. — Гэта гаворыцца аб безнадзейным хворым, які ўжо й вады не патрабуе.

Біда па бядзе, як па нітачцы ідзе. — Прыказваецца тады, калі адна бяда выклікае другую.

Біда хоць і муча, алі жыць вуча. — Людзі вучацца жыць на сваей або на чужой бядзе.

Біз ахвоты німа й работы. — Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў.

Біз вусоў, біз барады, як чорт малады. — Высьмейваньне блазна, якому ня можна давяраць.

Біз кажуха бярэ сукруха. — Жартуюць з таго, хто адзеўся хвасьліва, але трасецца ад холаду.

Біз навукі й лапця ні спляцеш. — Каб умець выконваць і самую простую работу, перш трэба яе навучыцца.

Біз паджогі й дровы не гараць. — Без падахвочваньня ці прынукі работа няспорна.

Бі й таўкачом, абы было па чом. — 1. Можна чалавека цяжка караць, але перш трэба разабрацца, ці ён вінен. Тут «па чом» - ці ёсьць за што. 2. Хоць чалавек і вінен, але калі слабы на здароў'і, дык ня можна цяжка караць.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz