Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КАРОВА

БУГАЙ

КОНЬ

 

ДЗІК

АЛЕЙ З ДУХМЯНАЙ ТРАВОЙ.

 

-2 сцябла цім’яна,

-2 сцябла шалвеі,

-2 сцябла размарына, можна з кветкамі,

-2 лісціка агурочнай травы,

-2 лаўровых ліста,

-2 зубчыка часныку,

-1 ст. лыжка зерняў перцу,

-1 л аліўкавага алею.

Цім'ян, шалвею, размарын, агурочную траву і лаўровае лісце памыць і абсушыць так, каб не было кропелек вады, інакш будуць брадзіць. Часнык ачысціць і парэзаць на кружочкі. Траву, часнык і зерне перцу пакласці ў бутлю і заліць аліўкавым алеем. Бутлю добра закаркаваць і паставіць на 14 дзён.

 

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ БРАСЛАЎШЧЫНЫ

Летні дождж – на сена гной, а на карову лой.

Дождж не дубіна і я не гліна.

У маі дождж – на ніву рож.

Май – і пад кустом рай.

Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі.

Не гані каня калом, а гані аўсом.

Рыбка ў рацэ, шчасце ў руцэ. Як пашыеш, так і зносіш.

Шавец шыіць – жонка выіць.

Музыкант іграець – жонка хлеба не маець.

Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож.

Колькі розуму, столькі работы.

Як многа сабак, дык двор не аббрэханы.

Голад – найлепшы кухар.

Наладуеш добра брух, дык і жыццё ух.

Хоць які ядак, а як нет лыжкі – сядзі так.

Пытаецца вата, ці далёка хата, а шуба не.

Дзе сасна не стаіць, а ўсё свайму бору шуміць.

На чужыне паклонішся і баране.

Той добры край, дзе хлеба акрай.

Хоць галодны – абы жыццё слабодна.

І поп бы піў, каб чорт гарэлкі купіў.

Усё роўна, ці за адну нагу вісець, ці за дзве целяпацца.

З дужым не барыся, з багатым не судзіся.

Праз аднаго барана ўсё стада пагана.

Не ўгасці мяне піўцом, а ўгасці слаўцом.

Добра сытага карміць, а лысага галіць.

Прыйшоў не званы і пайшоў не сланы.

Які госць, такое і снеданне.

Хоць голы, абы вясёлы.

Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць.

Не смейся бядзе, дасць бог і табе.

Ліхам свет не перадышаш.

Ад напасці і чорт плачыць.

Ад прыбылі галава не баліць.

Як просяць, так жнуць і косяць,а як выпрасяць – то зелена, то пажата.

Каму што, а цыгану сала.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz