Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РУСАК

БЕЛЯК

ВАВЁРКА 

РЫСЬ

АЛЕЙ З СЕЛЯДЦОМ НА СНЯДАНАК

 

Вымачыць селядца, зняць скуру, выняць косткі, адрэзаць галаву і перакруціць мяса праз мясасечку. Сухую булку нацерці на тарцы, змяшаць з селядцом, патроху дадаючы алей. Калі маса згусне, выкласці яе на талерку і паставіць у халоднае месца.

Народныя прыказкі

(запісаныя ў вёсцы Пудзіна, у гміне Дакудава, Лідскага павету)

Як з міленькім пастаяць, то і ножкі ня баляць.

Як -- да любаго, то -- сцежкі, дарожкі, Як да нелюбаго, так дробныя сьлёзкі.

Каб чалавека пазнаць, трэба з ім бочку солі з’есьць.

Каб конь ведаў а сваей сіле, тоб яго нікто ў рукі ня ўзяў.

Калі боб цьвіце, а сабака ліняе, то і добры гаспадар хлеб ня мае.

Калі ня поп, то ня ўбірайся ў рызы.

Калі ўжо падаць, дык з добраго каня.

Каменя -- хоць забійся, вады хоць залійся, дроў хоць спаліся, а прыкупіўшы хлеба жыць можна.

Каждай матцэ свае дзеткі -- мілыя.

Каждыя граблі да сябе горнуць.

Кажды млын на сваё кола ваду цягне.

Кажды праўду любіць, ды ня кажды яе мая.

Крывоя ды дзюравае трудна выпрастаць.

Куравыя раны (трэба -- хаты) дыму не баяцца.

Ляпей як харошы наб’е, чым брыдкі пацалуя.

Ліхі сабака і на Бога брэша.

Ліжучы ня пад’ясі, а даганяючы ня пацалуяшся.

Лазьня чорна, а людзей бела мыя.

Малыя дзеткі -- малыя бедкі, а падрастуць дзеткі, падрастуць і бедкі.

Моладасьць -- буйнасьць, а буйнасьць дурносьць.

Мужык жонку любіць здаровую, а брат сястру багатую.

На ўсякую рэч ест свая прыказка.

На злодзею шапка гарыць.

Ня хацела быць сабачая нага на стале, няхай будзя пад сталом.

Ня хвалі каня запрагаючы, а дзеўкі прыбіраючы.

Ня кайся рана ўстаўшы, а малады ажаніўшыся.

Няма гораў бяз далінаў.

Ня слаўна хата вугламі, а -- пірагамі.

Паедзям, бабка, у чужую вёску, дык будзям ведаць, што робіцца ў нашай.

Панская хвароба -- беднаго здароўе.

Родная маці б’ючы ранаў ня наробіць, а мачыха гладзячы параніць.

 Розум -- найлепшае багацце.

Слаўны бубен за горамі, а як збліжыцца, то роўны з намі.

Шануй адзежу ўдома, адзежа цябе -- у людзях.

Што край -- то абычай, што старана -- то навіна.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz