ФРУКТОВА-ІМБІРНЫ РЭЛІШ
-5 сярэдніх апельсінаў
-2 грушы
-2 сярэдніх яблыка
-6 ст. л белавіннага воцату
-карэньчык імбіра ў 6 см
-1 г. л. солі
-1/4 ст. цёмных разынак
-цэдра і сок з адной цытрыны
Апельсіны памыць і пачысціць. З лупіны зрэзаць нажом белыя валокны. Вычышчаную лупіну парэзаць палосачкамі. Мякаць апельсіна ачысціць і кожную дольку разрэзаць на 2-3 часці. Яблыкі і грушы пачысціць і парэзаць на кавалачкі таго ж памеру, што і апельсін. Пакласці цукар і воцат у рондаль з цяжкім дном і, награваючы на сярэднім агні, памешваць пакуль не растворыцца цукар. Карэньчык імбіра пачысціць і нацерці на дробнай тарцы. Дадаць імбір і соль у рондаль і давесці да кіпення. Умяшаць парэзаную садавіну апельсінавую лупіну. Накрыць вечкам і няхай паволі булькае з паўгадзіны. Умяшаць разынкі, цэдру і сок цытрыны. Пагатаваць яшчэ 10 хвілін, пасля чаго вечка зняць, дадаць агонь і даць выкіпець вадкасці амаль што цалкам. * Калі вы выкарыстоўваеце мяккія яблыкі і грушы, то вечкам накрываць не трэба і, мабыць, неабходна паменшыць час варкі.
ВАРОЖАЦЬ У НОЧ З ЧАЦВЯРГА НА ПЯТНІЦУ.
Кладучыся спаць, кажуць: "Чацвер з серадою, аўторак з панядзелкам, нядзеля з суботай. Пятніца адна і я, маладая, адна. Ляжу я на Сіёнскіх гарах, тры анёла ў галавах: адзін бачыць, другі скажа, трэці лёс пакажа."
ВАРАЖБА, КАЛІ СПАЦЬ КЛАДЗЕШСЯ НА НОВЫМ МЕСЦЫ.
Варожаць дзяўчыны калі кладуцца спаць тамака дзе раней не прыходзілася. Перад сном кажуць: "На новым месцы, прысніся жаніх нявесце". У сне ўбачыш свайго жаніха.
ВАРАЖБА НА ЦЫБУЛІНАХ
Бяруць некалькі цыбулін і вызначаюць кожную з іх. Гэтыя цыбуліны саджаюць у зямлю: чыя раней дасць парастак, тая дзяўчына і выйдзе замуж наперад іншых.
ВАРАЖБА НА ВОКЛІК МІНАКОЎ
Выходзіце апоўначы на вуліцу і пытаеце імя ў першага сустрэчнага. Менавіта так будуць клікаць вашага наканаванага, сапраўды так ён будзе прыгожы і багаты.
ВАРАЖБА НА ПАДСЛУХОЎВАННЕ
Залазіце пад акно суседзяў і, натуральна, слухаеце. Калі ў іх высвятленне адносін з біццём посуду, можна чакаць "вясёлага" года. Калі ў хаце цішыня - і ў вас год будзе гарманічным.
СВІНЫЯ ТУШЫ
Ходзяць у адрын, дзе стаяць свінні або свіныя тушы вісяць, ад якіх ім чуецца голас, па якім і прадказваюць будучы свой лёс.