Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭЛІШ З ТАМАТАЎ І АЙВЫ.

 

-1 кг мясістых здробненых памідораў, вычышчаных ад скуркі і насення,

-625 г вычышчанай айвы, без насення і насенных гнёздаў,

-300 г вычышчанай і парэзанай цыбулі,

-6 сцеблаў пасечанай салеры з лісцем,

-2-3 свежых чырвоных струка вострага перцу "Чылі", парэзанага і вычышчанага ад насення,

-1 ст. л.. зерняў жоўтай гарчыцы,

-1 ст. л. молатага салодкага перцу,

-1 ст. л. насення кропу,

-250 мл вады,

 -1 л яблычнага ці чырвонага віннага воцату,

-200 г мяккага светла-карычневага ці белага цукру,

-1 ст. л. солі.

Рыхтаваць так, як сказана ў рэцэпце "Рэліш з таматаў і груш".

 

ВАРАЖБА ПА КОЛЕРАХ

Перш чым прыступіць да варажбы, трэба падрыхтаваць некалькі лісточкаў каляровай паперы невялікага памеру (чырвонага, памяранцавага, жоўтага, зялёнага, сіняга, блакітнага, фіялетавага, чорнага і белага колераў). Пасля гэтага варта разумова задаць пытанне, якое цікавіць вас і, негледячы, выбавіць адзін з лісточкаў. Для таго каб удакладніць адказ на пытанне, можна выбавіць яшчэ адну картку - інфармацыя аб яе колеры будзе каментаром да асноўнага адказу.

Значэнне колераў:

Белы

Белы колер можа сведчыць аб тым, што адказу на зададзенае пытанне няма. Хутчэй за ўсё, вы паспяшаліся - сітуацыя, аб якой вы пытаеце, яшчэ не паспела скласціся. Зрабіце невялікі перапынак у справах і дзеяннях і паўтарыце варажбу праз некаторы час.

Чорны

Калі вы выбавілі чорную картку, значыць, адказ на зададзенае пытанне - "не". Гэты колер сімвалізуе поўнае адмаўленне. Не варта гуляць з лёсам і прадпрымаць пасля варажбы рашучыя дзеянні. Таксама непажадана пачынаць новыя справы - у большасці выпадкаў яны скончацца спусташэннем і крахам. Будзьце гатовыя да таго, што рамантычныя адносіны, якія прыносілі вам толькі радасць, рэзка зменяцца ў горшы бок. Наогул, наперадзе вас чакае паласа перашкод, пераадолеўшы якія вы даможацеся шчасця і дабрабыту.

Чырвоны

Чырвоны колер папярэджвае аб небяспецы. Будзьце гатовы да ўзнікнення канфліктных сітуацый, да агрэсіі навакольных, да перашкод на шляху да дасягнення пастаўленай мэты. Перашкоды ствараюцца супернікамі і нядобразычліўцамі. Назапасьцеся цярпеннем і цвёрда ідзіце па абраным шляху.

Памяранцавы

Калі, загадаўшы жаданне, вы выбавіце памяранцавую картку, гэта азначае, што шлях да дасягнення мэты адчынены, але для дадатнага выніку трэба прыкласці максімум высілкаў. У тым выпадку, калі вы задалі пытанне, датычнае хвароб, то памяранцавы дае веру ў вылячэнне. Для рамантычных адносін гэты колер таксама спрыяльны. Не варта рызыкаваць - памяранцавы папярэджвае, што маецца верагоднасць буйных страт і непрыемнасцяў.

Жоўты

Жоўты паказвае на тое, што вам трэба арыентавацца выключна на розум і быць паслядоўным ва ўчынках. Калі зададзенае пытанне дакранаецца рамантычных адносін, то не варта спрабаваць стварыць стабільны звяз - такой магчымасці цяпер няма. Для дзелавых людзей жоўты колер сімвалізуе асцярогу. Пазбягайце любых канфліктаў. Вы даможацеся поспеху ў справах, якія тым або іншым чынам звязаны з вандраваннямі, абменам і гандлем.

Зялёны

Калі вы выбавілі зялёную картку, чакайце сур'ёзных змен у жыцці. У вас з'явяцца магчымасці рэалізаваць свае планы, датычныя рамантычных адносін і сям'і. Таксама зялёны падтрымлівае ўсе распачынанні. У пытаннях бізнэсу і кар'ернага росту гэты колер не абяцае нічога сур'ёзнага і стабільнага. Будзьце гатовыя да таго, што дзелавыя партнёры могуць вас абдурыць, а прыбытак апынецца мінімальным.

Сіні

Калі вы абралі сінюю картку вас чакае паспяховы перыяд у жыцці. Усё, за што вы возьмецеся хуткім часам, прынясе поспех і прыбытак. Рызыка апраўдана. Калі вы задалі пытанне аб вяселлі, то можаце не сумнявацца: адказ дадатны. Адзіным пытаннем, на які сіні колер дасць адмоўны адказ, з'яўляецца пытанне аб новым каханні – яго няма нават на гарызонце.

Блакіны

Блакіны колер спрыяе развіццю новых рамантычных адносін. Камерцыйная дзейнасць прывядзе да поспеху і прыбытку. У пытаннях бізнэсу, сям'і і здароўя можаце разлічваць на чужую дапамогу. Калі вы выбавілі картку блакітнага колеру, імкніцеся не рызыкаваць - гэта можа прывесці да таго, што поспех адсунецца ад вас.

Фіялетавы

Фіялетавы колер кажа аб тым, што ў вашым жыцці наступіў перыяд, калі варта астанавіцца і не выяўляць актыўнасці. Усе распачынанні пажадана адкласці на пазнейшы час. Не праяўляйце ініцыятыву.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz