РЭЛІШ З ФАСОЛІ І АПЕЛЬСІНА
-кансерваваная чырвоная фасоль - 1 слоік (400 г)
-чырвоная цыбуля - 1 шт.
-памідоры - 2 шт.
-апельсін - 1 шт.
-перац “Чыл” - 1 шт.
-свежая зеляніна па густу ( зялёная цыбуля, кінза, пятрушка, крэс-салата)
Зліць вадкасць з фасолі, фасоль расцерці. Памідоры ачысціць ад насення, дробна парэзаць. Таксама ачысціць ад лупіны і плёнак апельсін і падзяліць на долькі. З перцу “Чылі” выдаліць насенне і дробна парэзаць. Дробна пасекчы чырвоную цыбулю. Змяшаць усю гародніну, заправіць аліўкавым алеем і здробненай зелянінай. Вытрымаць у халадзільніку прынамсі адну гадзіну. Падаваць соус да стэйка з рыбы (лепш за ўсё ён падыдзе да тунца, марской стронгі і сёмгі)
ВАРАЖБА НА КАХАННЕ
Гэтая варажба для самотных, але горача жадаючых сустрэць сапраўднае каханне. Апоўначы падысці да найблізкай царквы і 12 раз абыйсці вакол яе. Лічыцца, што гэты рытуал руйнуе адзіноту і спрыяе з'яўленню новага кахання.
ВАРАЖБА НА НАЖЫ
Для гэтага віду варажбы цыгане выкарыстоўваюць круглую драўляную дошку дыяметрам каля 30 сантыметраў для рэзання хлеба. Калі дошкі такога памеру пад рукой няма, то можна ўзяць паднос або выразаць круг з кардона. Па баках круга напісаць адказы на найболей часта задаваныя пытанні:
- "Так",
- "Не",
- "Набярыцеся цярпення",
- "Асцярожна: побач з вамі вораг, які хаваецца пад маскай сябра",
- "Добрая вестка",
- "Любоўнае пасланне",
- "Поспех у прадпрынятай справе",
- "Нечаканы госць",
- "Каханне",
- "Сённяшнія слёзы заўтра абгарнуцца радасцю",
- "Нечаканая вестка",
- "Новае каханне",
- "Нечаканая сустрэча",
- "Вандраванне",
- "Важны ліст".
У цэнтр круга пакласці звычайны кухонны нож і разумова сфармуляваць пытанне. Звярнуць нож вакол сваёй восі тры разы. Адно з трох паведамленняў, на якое будзе паказваць лязо нажа, і стане адказам на зададзенае пытанне. Два іншых могуць быць чыннікам або следствам прадказанай падзеі. Калі пасля кручэння лязо нажа спыніцца на роўнай адлегласці ад двух паведамленняў, варажбу трэба паўтарыць.
ВАРАЖБА "СТУДНЯ І МАСТОК"
Выдраць некалькі дубчыкаў з звычайнага хатняга веніка, пабудаваць з іх масток і пакласці яго да раніцы пад падушку са словамі: "Хто мой наканаваны, хто мой ражаны, той перавядзе мяне праз мост". Пасля гэтага ўначы ў сне дзяўчына, хутчэй за ўсё, убачыць свайго будучага мужа. Замест дубчыкаў можна выкарыстаць запалкі. Пабудаваць з іх студню і сапраўды гэтак жа пакласці яе пад падушку са словамі: "Наканаваны, ражаны , прыйдзі вадзіцы напіцца".