Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ТАМАТАВЫ РЭЛІШ

 

-1 кг памідор

-500 г кабачкоў

-250 г цыбулі

-100 г цукру

-1-2 перчыка “Чылі”

-450 мл. бальзамічнага воцату

-цім’ян

-2 ст. лыжкі таматавай пасты

-соль,

-перац па густу

 

З памідораў зняць скуру і парэзаць кубікамі. Кабачкі і цыбулю ачысціць і парэзаць кубікамі. Перчыкі “Чылі” парэзаць кольцамі. Дадаць бальзамічны воцат і 100 г. цукру. Варыць у таўстасценным рондалі 25-30 хвілін пасля закіпання на сярэднім агні. Дадаць лісцікі ад галінкі цім’яна і 2 ст. л. таматавай пасты, заправіць соллю і перцам.

ВАРАЖБА НА "БАГОЎЦЫ"

Ловяць чырвоную казурку з чорньмі плямкамі пад назвай "багоўка", саджаюць яе на далонь і, паднімаючы руку дагары, казалі: "Кароўка-кароўка, скажы, дзе мой жаніх(ці нявеста) жыве". У які бок казурка паляціць, то ў тым боку жыве сужаны.

ВАРАЖБА НА НАКАНАВАНАГА ПА РЭХУ

Гукаюць, выбягаючы з двара, і ў якім боку будзе адклікацца рэха, у тую сторану выдадуць яе замуж, а пры тым прыкмячаюць хуткае або працяглае рэха, тонкае або тоўстагалосае.

ВАРАЖБА ЧАРАВІКАМІ

Дзяўчыны здымаюць з левай нагі чаравікі і кідаюць іх за вароты, назіраючы пры гэтым, куды чаравік ляжа носам. Куды ляжа носам, у той бок будзе аддадзена кідаючая; калі ж чаравік ляжа носам да варот, з якога выкінуты чаравік, то дзяўчыне ў гэты год жыць дома, і замуж не выйдзе. Нянечкі з вечара абсеваюць попелам чаравікі і хаваюць пад ложкі, быццам таемна ад дзяўчын, паміж тым як кожная наперад дамаўляецца аб гэтым. Дзяўчыны ўстаюць і глядзяць: на чыіх чаравіках будзе больш попела, той прадракаецца вялікае багацце.

ВАРАЖБА  НА КОНЯХ

Выводзяць з стайні канёў няйначай, як цераз аглоблю, або праз якую-небудзь жэрдку. Калі конь учэпіць за аглоблю або жэрдку нагамі, то для дзяўчыны - муж злосны і няшчаснае жыццё. Калі ж конь прыгожа перашагне, не ўчапіўшы жэрдку або аглоблю, то для дзяўчыны будзе шчаслівае жыццё з спакойнным ласкавым мужам. Часам садзяцца на каня, з завязанымі вачыма, і пускаюць з варот на волю; у які бок конь абярэ шлях, туды дзяўчына замуж выйдзе.

ВАРАЖБА НА НАКАНАВАНАГА ПА ІМІ

На Калядах дзяўчына брала хлеб ці пірог і ўвечар з ім выбягала на вуліцу і пытала першага праходзіўшага мужчыну, як яго клікаць - ва ўпэўненасці, што з такім імем будзе муж. У гэтай простай варажбе існавала мноства розных варыянтаў - у розных губернях, у розных вёсках пыталіся па-рознаму: з першым кавалкам у роце, з бліном на галаве. Часам пыталі мінака не "Як цябе клічуць?", а "Як клічуць майго наканаванага?". Дарэчы, гэтай варажбой займаліся не толькі дзяўчаты, але і халастыя хлопцы.

ВАРАЖБА НА ПЕРАКРЫЖАВАННІ АПОЎНАЧЫ

Дзяўчаты выходзяць на перакрыжаванне, і загадаўшы кожная з іх аб сваім будучым жаніху, акрэсліваюць круг і, стоячы ў ім, услухваюцца. Калі здасца ім звон званоў, або смех, або вясёлы спеў, то складаюць, што быць замужам. Калі ж пачуецца плач або маркотны спеў, то значыць - памерці.

ВАРАЖБА "ЗЯРНЯТКА"

Для гэтай варажбы патрабуецца калода з 36 карт і зярнятка рысу, закатанае ў расплаўлены воск. Дбайна ператасуйце калоду і раскладзіце ў адвольным парадку "кашуляй" уверх. Зачыніце вочы і кіньце зярнятка. Вазьміце тую карту, на якую яно звалілася і паглядзіце яе значэнне.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz