Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭЛІШ З ПЕЧАНЫХ БАКЛАЖАНАЎ

 

-2 баклажана

-2 долькі часныку

-1/2 чырвонай цыбуліны

-пучок свежай зеляніны

-2-3 ст.лыжкі алею грэцкага арэха (можна замяніць на любы раслінны)

 -1 ст. лыжка цытрынавага соку ці віннага воцату (лепш воцат з хераса)

 -соль,

-перац

 

Баклажаны запякаем у духоўцы на рашотцы ці на сухой блясе да мяккасці (40-50 хвілін, перыядычна перагортваючы). Затым баклажаны астуджаем і чысцім ад скуркі. Разрэзаць баклажаны напалову і выскрабсці з яго мякаць лыжкай. Змяшчаем мякаць баклажанаў, зеляніну, цыбулю і часнык у працэсар і здрабняем на не вельмі высокай хуткасці, каб адчуваліся кавалачкі. Можна здрабніць нажом - усё на ваша меркаванне. Солім, перчым, запраўляем арэхавым алеем і цытрынавым сокам (ці воцатам). Калі жадаеце рэліш вастрэй, можаце дадаць свежы перац “Чылі”. Вельмі смачна падаваць рэліш да мяса, бульбачкі, а таксама да чыпсаў.

ВАРАЖБА ПА ЎСХОДАХ

Пералічваюць у лесніцах прыступкі, кажучы: "Удавец, маладзец", і, даходзячы да апошняй, глядзяць: на якім слове спыніліся, такі будзе і муж.

ВАРАЖБА ПА ПАТЭЛЬНІ

Каб пазнаць імя будучага жаніха, дзяўчыны кладуць на стол салому, збітую ў ком, на гэты ком ставяць патэльню, а на патэльню кладуць камень і льюць некалькі вады. Пасля таго, павольна, кожная з дзяўчын пачынае вымаць па саломінцы, і па гуку зробленым каменем на патэльні пры варушэнні, уяўляюць імя будучага жаніха. Таксама робяць так: наліваюць на патэльню вады і ложаць камяні; звыш гэтага ўсяго кладуць растрапаныя шматкі льна або пянькі, запальваюць іх і накрываюць чыгуном. Калі вада моцна забулькае, то, на думку варажбітоў, у ятроўкі будзе сварлівая свякруха.

ВАРАЖБА ПА КАМЕНІ

Пад Новы год шукаюць камяні ў рацэ або дастаюць іх з студняў. Калі камень гладкі, то жаніх будзе бедны, калі шурпаты - то багаты.

ВАРАЖБА ЛЕБЕДЗЯМІ

Робяць з вечара з воску статак лебедзяў па ліку дзяўчын. Лябёдку афарбоўваюць румянамі, а лебедзь застаецца белым. Варажбіткі выбіраюць для сябе лебедзя з лябёдкаю, апускаюць у кубак з вадою і накрываюць хусткай. Перад тым часам, як класціся спаць, глядзяць, як плавае лебедзь з лябёдкаю. Калі плаваюць разам, то замужняе жыццё будзе згоднае; калі разыйшліся паасобку, то будзе варожасць.

ВАРАЖБА НА ІГОЛКАХ

Варажба на іголках гэта звычайнасць ў крузе дзявоцкага жыцця. Сельскія дзяўчаты, вырашаючыся варажыць на іголках, просяць або варожак, або нянек; самі ж варажыць не павінны: прадказанне не спраўджваецца. Варажэйкі бяруць дзве іголкі, шаруюць салам, апускаюць іх у шклянку з вадою. Калі іголкі патонуць, то гэта худая прыкмета; калі яны сышліся разам, то гэта прадвесціць хуткі ўступ у замужжа; калі яны разыйшліся адна супраць другой, то гэта азначае, што ёсць перашкоды да вяселля з боку нядобразычліўцаў; калі яны разыйшліся ў розныя бакі, то гэта прадказвае вечнае незамужняе жыццё.

ВАРАЖБА НА ПАЛЕНАХ

Дзяўчаты падыходзяць да кучы паленняў задам або закрыўшы вочы, і бяруць з яе палена без выбару - якое трапіцца. Затым кожная сваё палена аглядае, з чаго складаюць аб будучым жаніху Напрыклад, гладкае палена ў тонкай роўнай кары прадказвае добрага прыгожага жаніха; палена з шурпатай карою брыдкага на выгляд; у тоўстай, але добрай кары – багатага. Палена месцамі абадранае – будзе жаніх, які жыве ў нястачы; без кары беднага, тоўстае палена - моцнага, тоўстага; з сучкамі вялікая сям'я, і па ліку сукоў варожаць аб ліку людзей у сям'і; крывое - вырадка або з якімі-небудзь фізічнымі недахопамі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz