РЭЛІШ
РЭЛІШ - гэта страва, якую рыхтуюць з тэрмічна апрацаванай ці ж марынаванай, дробназмельчанай садавіны ці гародніны. Рэліш можна ахарактарызаваць як "кавалачкі гародніны ці садавіны ў соусе", хоць характар соусу залежыць ад абранай гародніны ці садавіны. Рэліш можа складвацца як з аднаго віду гародніны ці садавіны, так і з іх камбінацыі. Кампаненты рэліша могуць быць здробнены да рознага стану, нацёртыя на тарцы ці проста дробна нарэзаныя. Як правіла, рэлішы не маюць аднастайную кансістэнцыю, як, напрыклад, кетчуп. Што да смакавай палітры рэлішаў, яна можа быць вельмі разнастайнай: рэлішы бываюць салодкімі і рэзкімі, вострымі і мяккімі, але, як правіла, валодаюць выяўленым густам, які закліканы падкрэсліць густ стравы, да якой рэліш падаецца. Да рэлішаў можна аднесці і чатні.
Рэліш і чатні - гэта, у сутнасці, адна і тая ж страва. І рэліш, і чатні рыхтуюцца з гародніны і садавіны, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку ці марынаваных (салёных). На радзіме ў Індыі гэта страва заўсёды была больш рэзкая і пікантная. Але па меры павелічэння папулярнасці чатні ва ўсім свеце, зараз можна сустрэць і саладзейшыя версіі. Рэліш таксама можа быць як больш вострым і кіслым, так і саладзейшым. Так што ў нашы дні мяжа паміж рэлішам і чатні практычна сцёрта. Рэліш і чатні - гэта, як правіла, заправа да стравы. Але часам можна ўбачыць выкарыстанне іх як закускі. Рэліш выкарыстоўваюць як заправу да мяса, рыбы і фандзю.
Ён надае адмысловую пікантную ноту салатным запраўкам, напрыклад, для рысавай салаты ці салаты з птушкі. Можна нарыхтаваць на зіму востры, рэзкі, кісла-салодкі рэліш з гародніны, які выдатна падыходзіць як заправа да мяса і рыбы.
КУПАЛЬСКІЯ ВАРОЖБЫ
СКАЧКІ ПРАЗ ВОГНІШЧА
Юнак і дзяўчына скачуць праз вогнішча, узяўшыся за рукі. Калі рукі ў іх не разыйдуцца - значыць, яны пажэняцца. А калі ўслед ім паляцяць іскры - пажэняцца напэўна.
ВЯНКІ
Яны былі на галовах у дзяўчат на працягу ўсяго свята, а ў фінале іх пускалі плыць па вадзе. Па вянках варажылі аб замужжы гэтак жа, як на Сёмуху.
АГНІСТАЕ КОЛА
Падпальвалі калёснае кола і пускалі з гары. Калі кола гарэла ўвесь час, пакуль кацілася, - значыць, будзе добры ўраджай.
КУПАННЕ З КВЕТКАЙ
Дзяўчаты ішлі купацца з кветкай Іванн-ды-Мар'я; калі кветка танула, гэта прадвесціла няшчасце.
ЖЫТА
Шукалі ў жыце два коласа на адным сцябле - "Іванаву галаву", а пад ім - манетку. Хто знойдзе - мог адшукаць скарб.
ЛАЗНЯ
Вязалі вянкі і на лазню кідалі праз галаву. У які бок зваліцца - тамака і будзе жыць будучы муж.
Крыніца:http://www.parenting.ru/s.php/1209.htm