Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КАРАЛ-МАЗГАВІК

КОНІКІ САПРАЎДНЫЯ

КРАЯВОЧКА ПРЫДАРОЖНАЯ

КРЭАДОНТЫ

РЭЛІШ З БАКЛАЖАНА З ЗЕРНЯМІ ГРАНАТА

-1 вялікі баклажан (650 г)

-2-3 ст. лыжкі натуральнага ёгурта

-1 ст. лыжка свежавыціснутага цытрынавага соку

-соль па густу

-свежамолаты перац па густу

-палову невялікай чырвонай цыбуліны, вельмі дробна парэзанай

-1 зубок часныку, здрабніць

-60 г свежападсмажаных грэцкіх арэхаў, здрабніць

-1/2 кубкі зерняў граната

-2 ст. лыжкі дробнапарэзанай свежай зеляніны пятрушкі

1. Спячы ў духоўцы баклажаны ( пры 380Ф(195С) хвілін 40, у сярэдзіне адзін раз перавярнуць). Астудзіць, ачысціць ад скуркі, здрабніць нажом уручную ці ў фуд-працэсары да аднастайнага стану, але каб кавалачкі адчуваліся.

2. Дадаць астатнія інгрэдыенты, пасаліць і паперчыць па густу. Перакласці у сервіравальны посуд, зачыніць харчовай плёнкай і прыбраць да падачы ў халадзільнік. Падаваць на чыпсах з лаваша.

 

Чыпсы з лаваша:

парэзаць лаваш на невялікія трыкутнікі і падсушыць хвілін 5-7 у духоўцы пры 370Ф(185С).

 

ВАРАЖБА НА РОЗНЫХ ПРАДМЕТАХ

Маладыя людзі абодвух палоў збіраліся на вечар, бралі кольца, пярсцёнкі, запанкі, завушніцы і іншыя дробныя рэчы і клалі іх пад талерку разам з кавалачкамі хлеба; звыш усяго накрывалі чыстым ручніком, сурвэткаю. Пасля таго удзельнічаючы ў варажбе спявалі песню, прысвечаную хлебу і солі, і потым - іншыя падблюдныя песні. Нарэшце, прыпеваючы да кожнай песні: "Каму вымецца, таму спраўдзіцца", запусціўшы руку і адвернучыся, з-пад зачыненай талеркі вымалі які-небудзь прадмет, які трапіў першым пад руку. Гэта нешта накшталт хатняй латарэі. Па вынятай рэчы і па зместу праспяванай для яе песні і выводзіцца для кожнага прадказанне. Затым і кольца кацілі па падлозе, назіраючы, у якую сторану яно пакоціцца: калі да дзвярэй, то для дзяўчыны - блізкасць шлюбу, для мужчыны - ад'езд. Пасля падблюдных песняў выносілі ваду на двор, і кожная з дзяўчын, адліваючы некалькі гэтай вады пад шулу (слупы, на якія наважваюцца створкі варот), брала ў жменю снегу. Прыходзячы ў пакой, глядзелі: якога колеру снег, такі будзе і наканаваны.

ВАРАЖБА Ў СВІНАРНІКУ

Ходзяць у адрын, дзе стаяць свіныя тушы, і слухаюць, што свіння рохкне ці пашэпча.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz