ГАРОДНІННЫ РЭЛІШ
Гародніну вымыць і ачысціць, нарэзаць кубікамі вялічынёй 1 см і пакласці ў рондаль. Часнык ачысціць, здрабніць і дадаць да гародніны. Змяшаць гародніну з карычневым цукрам. У ступцы растаўчы з соллю гарчычныя зерні і каляндру і змяшаць з цэдрай цытрыны і воцатам, дадаць да гародніны. Варыць на слабым агні 40 хвілін, накрыўшы вечкам і перыядычна памешваючы, пасаліць па густу. Паставіць старанна вымытыя слоікі на вільготны кухонны ручнік, напоўніць іх гарачым гароднінным рэлішам і адразу зачыніць. Захоўваць у прахалодным памяшканні.
Парада:
Гэты рэліш можна падаваць у якасці гарніру да смажанага мяса і рыбы. Ён можа быць халоднай закускай нароўні з рознымі салатамі, бутэрбродамі, нарэзаным халодным мясам.
ВАРАЖБА НА ВОСКУ
Свечку здрабнеюць і складаюць кавалачкі ў металічную лыжку. Растопліваюць воск над агнём і хутка выліваюць у загадзя прыгатаваную міску з вадой. Воск, застываючы ў вадзе, утворыць постаць, па абрысах якой і варожаць: "хто што ўбачыць".
ВАРАЖБА НА КАВАВАЙ ГУШЧЫ
Спачатку варыце каву. Зліваеце, пакуль ён гарачы, усю вадкасць. Потым тры сталовыя лыжкі гушчы кладзеце ў кававы кубачак, накрыйце яе сподкам, потым перакуліце яго ўверх, каб да сценак кубачка прыстала кава, і стаўце яе на стол. Наліце ў сподак трохі воды і, узяўшы кубак за донца, апускайце ў сподачак тры разу. Калі грані посуду датыкаюцца (тройчы) кажаце ўслых: "Пэўнасць, сяброўства і згода". Калі ў апошні раз паднімеце кубак - разглядзіце яго добранька (знутры).
ТЛУМАЧЭННІ
-Жывёлы - весялосць, радасць, поспех, выкананне жаданняў.
-Вежа - вельмі добры знак.
-Чалавечы цень - кажа аб прыемным спатканні.
-Палацы прадказваюць магчымую беднату, а сціплае жыллё сведчаць аб багацці ў хуткім будучыні.
-Дрэвы - перашкоды на шляхі.
-Густы лес - нечаканыя сваркі з блізкімі.
-Рагатая жывёла - да хуткай дарогі.
-Вароты - да вяртання сябра, прыезду госцяў.
-Млын кажа аб хлусні ва ўзаемаадносінах з умілаваным.
-Горы або ўцёсы прадвесцяць нуду і сум.
ВАРАЖБА ПА КНІЗЕ
Такім спосабам людзі ўжо на працягу шматлікіх стагоддзяў пазнаюць аб сваёй будучыні. Вазьміце ў рукі кнігу, лепш тоўстую, што-небудзь з класікаў, толькі не слоўнік і не навуковую літаратуру, а то такога наварожыце, што самі не ўзрадуецеся. Сфармулюйце сваё самае патаемнае і неўзаемнае пытанне і загадайце нумар старонкі і строчку (зверху або знізу). Прачытайце і прыдумляйце, што б гэта магло значыць.
ВАРАЖБА НА НАКАНАВАНАГА ПА РЭХУ
Гукаюць, выбягаючы з двара, і ў якім боку будзе адклікацца рэха, у тую сторану выдадуць яе замуж, а пры тым прыкмячаюць хуткае або працяглае рэха, тонкае або тоўстагалосае.
ВАРОЖБЫ АБ МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА НАКАНАВАНАГА
Варажба на "багоўцы" - Ловяць чырвоную казурку з чорньмі плямкамі пад назовам "багоўка", саджаюць яго на далонь і, паднімаючы руку дагары, казалі: "Божая кароўка, скажы, дзе мой жаніх(або нявеста) жыве". У які бок казурка паляціць, то ў тым боку жыве будучы муж.
ВАРАЖБА З КОТКАЙ
Загадайце жаданне, паклічце вашага ката. Калі ён пераступіць парог пакоя левай лапай, жаданне спраўдзіцца, калі правай - не наканавана.