РЭЛІШ З МОРКВЫ І КВЕТКАВАЙ КАПУСТЫ
Адварыць 175 г кветкавай капусты на працягу 1 хвіліны у вадзе. Асвяжыць пад халоднай вадой. Змяшаць капусту, 3 парэзаныя морквы, 1 г. л. алею, 1/2 г. л. молатай куркумы, 1 г. л. парашка “Чылі”, 1 г. л. цукру, 4 ст. л. эстрагонавага воцата, 1 г. л. насення гарчыцы і пакінуць настойвацца на 1 гадзіну. Падаваць прахалодным, але не халодным, бо холад заб'е ўвесь водар.
ВАРАЖБА НА НАКАНАВАНАГА
(варыянт I)
Варажба патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі. На стол расстаўляюцца чатыры аднолькавых шклянкі, у тры з якіх у адвольным парадку раскладваюцца: кальцо (залатое), кавалачак хлеба, абгарэлая запалка. Чацвёртая шклянка застаецца пустой. Усе шклянкі накрываюцца тканінай так, каб нельга было вызначыць іх змесціва. Чалавек жадаючы пазнаць будучую палову павінен абраць адну з шклянак. Змесціва пакажа асноўную характарыстыку выбранніка. Калі выпала кальцо - шлюб па каханні, хлеб - шлюб па разліку, абгарэлая запалка - жыццё ў беднаце, пустая шклянка - ваш выбраннік/выбранніца яшчэ не вызначаныя.
(варыянт II)
Па крузе размяшчаюць паперкі з імёнамі кандыдытаў на руку. Праводзячы над імі залатым кальцом, павешаным на шаўковай нітцы, глядзяць, над якім імем ваганні будуць найболей моцнымі. Менавіта гэтага чалавека і накаваны лёсам.
ВАРАЖБА НА ХАРАКТАР НАКАНАВАНАГА
(варыянт I)
Варожаць звычайна ў куццю. Неабходна ўзяць тры шклянкі з вадой. У першую шклянку дадаць мёд, у другі соль, у трэці воцат. Размяшаць і праверыць, што ўзровень вады ва ўсіх шклянках аднолькавы. На ноч шклянкі трэба паставіць побач з ложкам. Раніцой паглядзець - у якой шклянцы апынецца вадкасці менш, такі і будзе замужняе жыццё. Калі з мёдам - салодкая, шчаслівая, з воцатам - кіслая, маркотная, з соллю - слёзная, горкая.
(варыянт II)
У любы з калядных вечароў трэба выйсці на вуліцу і кінуцца ў гуру. Уставаць трэба акуратна, каб не пашкодзіць адбітак. Уважліва паглядзець. Калі адбітак гладкі, роўны, то характар выбранніка будзе спакойным, гладкім. Калі на адбітку засталося шмат "маршчынак", то будучы муж будзе з цвёрдым, няпростым характарам.
ВАРАЖБА З ШКАРПЕТКАМІ
На ноч на левую нагу апранаецца шкарпэтка. Калі раніцай шкарпэтка апынецца знятай з нагі - хутка замуж выходзіць (наканаваны разуў). Калі шкарпэтка засталася апранутай, то сватаў яшчэ доўга чакаць. Варажба мае асаблівасць: пасля таго, як шкарпэтку апранулі на нагу - да раніцы нельга ні з кім размаўляць.
ВАРАЖБА З ПАПЯРОВЫМІ ШАРЫКАМІ
З роўных кавалачкаў паперы катаюць шарыкі (штук шэсць-восем), папярэдне напісаўшы на адным з іх імя наканаванага. Усе шарыкі складаюцца ў кубак і змешваюцца. Кожная дзяўчына вымае па чарзе ад аднаго да трох шарыкаў з кубка. Выцягнутыя тры пустых шарыка - невыкананне жадання; шарык з імем, выцягнуты ў першы або другі раз - наканаваны хутка высватае.
ВАРАЖБА НА УЗРОСТ
Кальцо (залатое або срэбнае) прывязваюць на нітку і трымаюць падстрэшку над шклянкай, напалову запоўненай вадой. Прычым трымаць яго трэба такім чынам, каб кальцо апынулася ў шклянцы, але да вады не даставала. Як толькі кальцо пачне разгойдвацца, варта лічыць, колькі разоў яно стукне аб сценкі шклянкі. Спыняць рух трэба тады, калі кальцо перастане за іх задзеваць. Такім чынам можна пазнаць, у якім веку давядзецца абзавесціся сям'ёй.